Паважаныя бацькі! З 1 верасня ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна» ўводзіцца адзіная школьная форма:
для хлопчыкаў - трыкатажная камізэлька сіняга колеру, штаны дзелавога стылю сіняга колеру, белая кашуля для ўрачыстых мерапрыемстваў, кашуля светлых таноў на кожны дзень, шэўрон з эмблемай школы;
для дзяўчынак – трыкатажная камізэлька сіняга колеру, спадніца або штаны дзелавога стылю сіняга колеру, белая блузка для ўрачыстых мерапрыемстваў, блузка светлых таноў на кожны дзень, шэўрон з эмблемай школы.
У зімовы час у камплект можа ўваходзіць трыкатажны швэдар ці камізэлька.