Традыцыі

ТРАДЫЦЫІ НАШАЙ ШКОЛЫ

За час дзейнасці нашай установы адукацыі сфарміраваліся пэўныя каштоўнасці, склаліся традыцыі, якія паспяхова захоўваюцца і падтрымліваюцца сёння. Яны сталі прыярытэтнымі накірункамі работы Морацкай СШ, надаюць адметнасць, садзейнічаюць фарміраванню станоўчага іміджу і статусу ўстановы адукацыі. 

    На працягу многіх гадоў наша школа сваю выхаваўчую дзейнасць вядзе па наступных напрамках:

выхаванне каштоўнасных адносін да вучэбнай дзейнасці, ведаў;

выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да правоў, свабод і абавязкаў чалавека;

выхаванне працавітасці, творчых адносін да навучання, працы, жыцця;

выхаванне каштоўнасных адносін да здароўя і здаровага ладу жыцця;

выхаванне маральных пачуццяў і этычнай свядомасці;

выхаванне каштоўнасных адносін да прыроды, навакольнага асяроддзя;

выхаванне каштоўнасных адносін да прыгожага, фарміраванне ўяўленняў аб эстэтычных ідэалах і каштоўнасцях.

   Такім чынам, у сістэме выхаваўчай работы школы ёсць важныя традыцыі, якія дапамагаюць вылучыць асноўныя этапы школьнага жыцця:

  • Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да календара дзяржаўных свят, святочных дзён, святочных і памятных дат Рэспублікі Беларусь (Дзень беларускага пісьменства, Дзень пажылых людзей, Дзень настаўніка, Дзень маці, Дзень барацьбы з тытунекурэннем, Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, Дзень інвалідаў, Дзень правоў чалавека, Новы год, Дзень беларускай навукі, Дзень юнага героя-антыфашыста, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дзень абаронцы Айчыны, Міжнародны жаночы дзень, Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Сусветны дзень здароўя, Дзень Перамогі, Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, Дзень сям'і, Дзень піянерскай дружбы, Дзень абароны дзяцей, Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь).
  • Правядзенне тэматычных месячнікаў, дэкад, тыдняў, прысвечаных:

Дню Маці (кастрычнік);

Месячнік ЗЛЖ і прафілактыкі шкодных залежнасцяў (лістапад);

Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў (люты);

Вахта Памяці ( верасень, май).

  • Правядзенне акцый міласэрнасці "Рука дапамогі", "Ад сэрца да сэрца", "Рука ў руцэ", "Міласэрнасць - доўг моцных".