Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
Напярэдадні Дня народнага адзінства 14 верасня ва ўстанове адукацыі ў школьнай бібліятэцы прайшла гульнявая праграма "Мы - дзеці Беларусі". Рабяты разважалі аб тым, што для іх значыць быць патрыётам сваёй Радзімы, вялі размову аб гістарычным мінулым нашай дзяржавы. Ірына Канстанцінаўна расказала дзецям аб традыцыях нашай малой радзімы, якія яны павінны захаваць для будучых пакаленняў.
згарнуць14 чэрвеня ў школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна размовы "Вучыся рабіць дабро" для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Чароўны куток", падчас якога рабяты разам з бібліятэкарам Ірынай Канстанцінаўнай паспрабавалі адказаць на пытанне "Што такое дабро, і што такое зло?". Падчас мерапрыемства выхаванцы разважалі, што такое дабрыня, якога чалавека можна назваць добрым, а таксама якія ўчынкі ўпрыгожваюць людзей. Рабяты ахвотна ўступалі ў дыялог з бібліятэкарам, падмацоўвалі свае адказы прыказкамі аб дабрыні, прыводзілі прыклады добрых спраў. Вось так крок за крокам выхаванцы спазнавалі законы дабрыні і міласэрнасці.
3 красавіка 2024 года для навучэнцаў была арганізавана сустрэча з протаіерэем Мікалаем Буцько, прысвечаная прынясенню ў межы Беларускай Праваслаўнай царквы каўчэга з часціцай пояса Прасвятой Багародзіцы і Дню памяці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.
Протаіерэй Мікалай Буцько пазнаёміў навучэнцаў з паходжаннем, гісторыяй і духоўным значэннем святыні. Распавёў рабятам аб жыцці Прасвятой Багародзіцы, аб яе дзяцінстве і ўнебаўзяцці. А таксама падкрэсліў важнасць сямейных асноў і аб змене сябе ў лепшы бок.
28 сакавіка для навучэнцаў 1-4 класаў у школьнай бібліятэцы прайшло свята кнігалюбаў "Добрыя кнігі - сябры назаўжды". Падчас мерапрыемства рабяты расказалі пра свае любімыя казкі, успаміналі прыказкі, адгадвалі загадкі пра кнігі. Былі арганізаваны і рухомыя гульні па матывах народных казак "Гусі-лебедзі", "Калабок".
згарнуць07.02.2024 У рамках правядзення прафілактычнай акцыі "Сябруем з законам" у школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства "Свет права" для навучэнцаў 1-4 класаў. Падчас мерапрыемства рабяты абмеркавалі такія паняцці, як "правы" і "абавязкі", азнаёміліся з асноўнымі правамі - правам на жыццё і імя, на бясплатную адукацыю, на медыцынскую дапамогу і іншыя. У ходзе абмеркавання, навучэнцы прыйшлі да высновы, што кожнае права нясе з сабой пэўныя абавязкі.
згарнуць06.01.2024 Бібліятэка запрасіла вучняў пачатковай школы на гульнявую праграму "Канікулы з цікавымі кнігамі"
згарнуць
11.12.2023-16.12.2024 У школьнай бібліятэцы адбылася акцыя "Жыві, кніга". Навучэнцы знаходзілі на паліцах кнігі, якім патрэбен рамонт і з задавальненнем іх абнаўлялі.
згарнуць16 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі «Падоўжым жыццё кнізе». Памочнікі бібліятэкі вельмі старанна і акуратна падклеілі старонкі, сцерлі надпісы, прывялі ў парадак вокладкі кніг, якія мелі патрэбу ў рамонце.
згарнуцьЗ 13 па 19 лістапада ў Беларусі праходзіць Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння. 17 лістапада ў школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна карысных парад "Курыць не модна". Рабяты даведаліся пра асаблівасці тытунёвай залежнасці, яе негатыўныя сацыяльныя і фізічныя наступствы, а таксама пра важнасць вядзення здаровага ладу жыцця.
згарнуць2 лістапада ў школьнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя новых кніг для малодшых школьнікаў. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі замежных пісьменнікаў
згарнуць28.10.2023 У школьнай бібліятэцы адбыўся літаратурны перапынак "Казка першакласніку". Пад час мерапрыемства вучні знаёмілі з народнымі казкамі.
згарнуць20 кастрычніка ў рамках «Тыдня бацькоўскай любові» протаіерэй Мікалай Буцько, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга аг. Морач правёў гутарку з навучэнцамі старэйшых класаў на тэму «Каштоўнасці сям'і», падчас якой расказаў пра хрысціянскае стаўленне да сям'і. А таксама расказаў рабятам пра святых Пятра і Фяўронію. На жыццёвым прыкладзе гэтых угоднікаў айцец Мікалай расказаў вучням аб хрысціянскай любові, подзвігу сямейнага жыцця і вернасці. Гутарка атрымалася вельмі жывой і актыўнай, навучэнцы з цікавасцю слухалі, задавалі шмат пытанняў.
згарнуць30.09.2023 Школьная бібліятэка запрасіла прыняць удзел ў акцыі "Дрэва пажаданняў". Вучні школы павіншавалі настаўнікаў з іх прафесійным святам.
згарнуць15.09.2022 Да Дня бібліятэк была праведзена гульнявая праграма "Падарожжа праз стагоддзі". У ёй прынялі ўдзел вучні 3-4 класаў.
згарнуць9 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня быў арганізаваны і праведзены круглы стол "Чытаем, разважаем, раім", які правяла бібліятэкар І. К. Шчурская. Рабяты пазнаёміліся з папулярна-адукацыйным выданнем «Гісторыя алімпійскага руху для кожнага «Хутчэй. Вышэй. Мацней.».
У кнізе, распрацаванай Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь, у даступнай форме на беларускай, рускай і англійскай мовах выкладзена гісторыя развіцця алімпійскага руху ў свеце і Беларусі, ідэалагічныя асновы алімпізму, месца нашай дзяржавы ў сусветнай алімпійскай сям'і.
6 красавіка ў школьнай бібліятэцы прайшоў урок, прымеркаваны да дня памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай. Протаіерэй Мікалай Буцько, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга аг. Морач, расказаў навучэнцам пра жыццё і хрысціянскі подзвіг святой праведнай Сафіі, пра важнасць захавання памяці вядомых нам святых зямлі беларускай.
згарнуць
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы бібліятэка Морацкай сярэдняй школы запрасіла на творчую сустрэчу з ветэранам педагагічнай працы Леванцэвіч Галінай Аляксандраўнай. Яна пазнаёміла вучняў са сваімі вершамі, якія піша на роднай мове.
згарнуць
У школьнай бібліятэцы прайшла гутаркаа " Роля інфармацыі ў сучасным свеце." Навучэнцы пачатковых класаў вучыліся карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі: даведачнай літаратурай, інтэрнэтам.
згарнуць16 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках дабрачыннага фестывалю-марафону “Крылы Анёла” ў школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна Праваслаўя “Дзесяць запаведзяў” для навучэнцаў 7 класа. У канцы гутаркі навучэнцы змаглі задаць пытанні.
згарнуцьБібліятэкар Шчурская Ірыны Канстанцінаўна правяла конкурсную праграму "Чытаем, гуляем, расцём" для вучняў пачатковых класаў. Дзеці чыталі цікавыя вершы, гумарэскі, байкі, з задавальненнем разгадвалі загадкі.
згарнуцьУ школьнай бібліятэцы прайшла экскурсія для выхаванцаў дзіцячага сада "Свет кніг". Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай і з цікавасцю разглядалі энцыклапедычныя выданні серыі "Всё про всё".
згарнуць