Прагулачная група кароткачасовага знаходжання

Што такое прагулачная група кароткачасовага знаходжання?

             Асноўнай мэтай арганізацыі прагулачнай групы ва ўмовах кароткачасовага знаходжання дзяцей з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей псіхалагічнай гатоўнасці да паступлення ў дашкольную групу. Прагулачная група прадугледжвае кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыянуе на пастаяннай аснове, уключэнне гэтых дзяцей у адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі. Змест дашкольнай адукацыі ў гэтай групе вызначаецца базавым кампанентам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі і ўзростам дзяцей

             Прыярытэтнымі напрамкамі ў змесце адукацыйнай работы з дзецьмі ранняга ўзросту ва ўмовах кароткачасовага знаходжання з'яўляюцца: набыццё сацыяльнага вопыту дзецьмі ранняга ўзросту; фарміраванне сродкаў зносін з дарослымі і дзецьмі; арыентаванне на асобаснае развіццё дзяцей; развіццё навыкаў у розных відах дзейнасці з улікам магчымасцей і інтарэсаў дзяцей, патрэб бацькоў.

             У адрозненне ад дашкольнай групы, бацькі ў прагулачнай групе знаходзяцца пастаянна з дзецьмі, назіраюць за імі, часам прымаюць удзел у арганізаваных выхавацелямі гульнях. У гэтых дзяцей у працэсе зносін, гульняў фарміруюцца, паглыбляюцца і ўдакладняюцца ўяўленні аб навакольным свеце, удасканальваюцца практычныя ўменні і навыкі. Усё гэта забяспечвае хуткую адаптацыю дзяцей да дзіцячага сада.

Хто наведвае групу кароткачасовага знаходжання?

Калі працуе прагулачная група?

             Панядзелак - пятніца з 10.45 да 12.30.

Што патрэбна зрабіць, каб наведваць прагулачную групу?

             Для паступлення дзіцяці ў прагулачную групу законныя прадстаўнікі павінны:

-напісаць заявы;

- прадаставіць медыцынскія даведкі аб стане здароўя дзіцяці;

-даведку аб праходжанні імі флюраграфіі бацькамі -накіраванні ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму.