Справаздача аб дзейнасці за 2023/2024 навучальны год  



Контактная информация:
Почтовый адрес: 222646, Минская область, Клецкий район, аг. Морочь, ул. Советская, 3
Телефоны: (801793)69521
Электронная почта: moroch@kletsk-asveta.gov.by

 

 

Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы адукацыі  за 2023/2024 навучальны год

 

         Адукацыйны працэс у Дзяржаўнай установе адукацыі “Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна” быў арганізаваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі, рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Педагагічны калектыў працаваў над рэалізацыяй мэты: удасканаленне адукацыйнай прасторы праз забяспячэнне сучасных адукацыйных патрэб асобы і дзяржавы.

Вынікі работы ўстановы адукацыі паказваюць, што задачы, якія былі пастаўлены ў 2023/2024 навучальным годзе, у асноўным выкананы, а ўзровень іх выканання прывёў да стабільнасці работы педагагічнага калектыву.

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы праводзіліся з мэтай стварэння неабходных умоў для эфектыўнага функцыянавання і развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучаліся 82 вучні і выхаванцы, у 11 класах-камплектах – 71 вучань, у рознаўзроставай групе – 11 выхаванцаў (у 2022/2023 - 77  вучняў і 13 выхаванцаў; у 2021/2022 – 105 вучняў і выхаванцаў: 84 школьнікі і 21 дашкольнік). Ахоп дзяцей   ад 3 да 6  гадоў – 100 %. Навучанне арганізавана ў адну змену.

У пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей– ПКПП) у 2023/2024 н.г. было залічана 17 дзяцей на падставе заключэнняў ЦКРНіР і заяў законных прадстаўнікоў, з іх дашкольнага ўзросту – 5, малодшага школьнага ўзросту - 12. Былі скамплектаваны 5 падгруп. Карэкцыйная праца праводзілася з улікам узросту, наяўных парушэнняў, у адпаведнасці з перспектыўным планаваннем і раскладам У выніку правядзення карэкцыйнай работы на канец навучальнага года былі адлічаны з выпраўленай вуснай і пісьмовай мовай 3 дзіцяці, што складае 18% ад агульнай колькасці дзяцей, залічаных у ПКПД. Для прадаўжэння заняткаў засталося 14 дзяцей.

Ва ўстанове адукацыі функцыянаваў ІV клас інтэграванага навучання і выхавання, у якім навучалася 13 дзяцей, у тым ліку 2 вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Адзін вучань займаўся па вучэбным плане першага аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для вучняў з парушэннем слыху. Другі вучань - па вучэбным плане першага аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю (навучанне ажыццяўлялася дома). На занятках выкарыстоўваліся дыдактычныя гульні, ІКТ, заданні і практыкаванні, якія мелі карэкцыйна-развіваючую, практычную накіраванасць. Навучанне вялося з улікам магчымасцей вучняў, на аснове аховы і ўмацавання здароўя, стварэння спрыяльнага адукацыйна-развіваючага асяроддзя, якое забяспечвала не толькі засваенне ведаў, але і развіццё асобы. На падставе заключэння ЦКРіН 1 вучань будзе навучацца па агульнаадукацыйнай праграме. Навучанне дома застанецца на 2024/2025 н.г.

Для вырашэння праблем, пытанняў інтэгравананага навучання і выхавання створана група псіхолага-педагагічнага суправаджэння. Праведзена 3 пасяджэнні, на якіх разлядаліся пытанні як тэарытычнага, так і практычнага характару, абмяркоўваліся поспехі і праблемы навучання і выхавання, вёўся аналіз вучэбных дасягненняў і ўзроўню развіцця псіхафізічных працэсаў вучняў, своечасова ўносіліся карэктывы ў арганізацыйныя і змястоўныя аспекты адукацыйнага працэсу. Укараняліся розныя формы прадуктыўнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў сумесную са здаровымі аднагодкамі не толькі вучэбную, але і культурную, спартыўную, творчую дзейнасць. Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця былі ўключаны ў актыўную дзейнасць, якая дазваляла рэалізоўваць свае магчымасці і праявіць сябе як асоба.

На працягу навучальнага года вялася работа па фарміраванні талерантнага стаўлення да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (праводзіліся класныя бацькоўскія сходы, кансультаванне педагогаў, бацькоў, дзяцей, урокі талерантнасці, круглыя сталы, акцыі, выставы, класныя і інфармацыйныя гадзіны.

Неад’емнай часткай работы настаўніка-дэфектолага з’яўляецца работа з бацькамі, выхавальнікамі, настаўнікамі, якая дала магчымасць аказаць дзейсную дапамогу ў навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэта: кансультацыі і рэкамендацыі, анкетаванне, круглы стол, гутаркі, дні адчыненых дзвярэй, святы, спартыўныя мерапрыемствы. На сайце ўстановы адукацыі створана ўкладка “Спецыяльная адуацыя”, дзе размяшчаецца актуальная інфармацыя.

Для павышэння якасці адукацыйнага працэсу вялася сістэматычная работа па ўдасканаленні прафесійнага педагагічнага майстэтства і метадычнай кампетэнтнасці педагогаў, выбару адэкватных прыёмаў і метадаў навучання.

Ва ўстанове адукацыі ёсць кабінет дэфектолага, які аснашчаны неабходным абсталяваннем, кампьютарам, прынтарам. Набыта метадычная літаратура, гульні, раздатачны матэрыял. Аднак у наступным годзе неабходна працаваць над паляпшэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы кабінета: аштукатурыць і пафарбаваць сцены, замяніць лінолеум, набыць сучасную мэблю, забяспечыць доступ да інтэрнэта, набыць электронныя сродкі навучання.

Працавала група падоўжанага дня, якую наведвалі 20 вучняў І – ІV класаў.

З мэтай рэалізацыі права грамадзян на атрыманне адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне.  Для вучняў ХІ класа ўстановы адукацыі арганізавана профільнае навучанне, у межах якога прадугледжана вывучэнне вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Матэматыка”, на павышаным узроўні. Рэалізавана мадэль 1 фарміравання ХІ класа: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні аднолькавыя вучэбныя прадметы. Профільным навучаннем ахоплена 50% ад колькасці навучэнцаў Х – ХІ класаў (2022/2023 – 53%). Назіраецца станоўчая дынаміка па ўсіх профільных прадметах у ХІ класе, што сведчыць аб свядомасці выбару напрамку профілю, мэтанакіраванай працы вучняў і настаўнікаў. Працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы склаў 100%; (2022/2023  - 87,5% (7 вучняў); 2021/2022 – 75%; 2020/2021 – 100%), у сярэднія спецыяльныя – 0; (2022/2023 - 12,5% (1 вучань); 2021/2022 - 25%).

Для 5 вучняў ІХ класа арганізаванх дапрофільная падрыхтоўка. На павышаным узроўні вывучаліся вучэбныя прадметы “Беларуская мова”, “Матэматыка”.

Для пяці навучэнцаў Х класа арганізавана прафесійнае навучанне на базе ўстановы адукацыі “Клецкі сельскагаспадарчы каледж”.

З мэтай фарміравання ў вучняў усвядомленай патрэбы ў працы, павагі да людзей працы, клапатлівага і ашчаднага стаўлення да грамадскага набытку і прыроды ва ўстанове адукацыі арганізавана грамадска карысная праца з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ-VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у Х класе.

У шосты школьны дзень працавалі гурткі, спартыўныя секцыі, праводзіліся выхаваўчыя мерапрыемствы.

Для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу выкарыстоўваліся бібліятэка, спартыўная і актавая залы, камп’ютарны клас, кабінет інтэрактыўнага навучання, 18 вучэбных кабінетаў. Усе кабінеты маюць дастатковую наглядна-дыдактычную і метадычную базу, ЭСН, адпавядаюць Санітарным нормам і правілам “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”. Абсталявана спартыўная зала.

         Забяспечанасць вучняў падручнікамі склала 100%. У  бібліятэцы актыўна  ўкараняюцца  ЭСН. Вядзецца работа з праграмным комплексам “Бібліёграф”, ажыццяўляецца накапленне мультымедыйных сродкаў.        Асаблівае месца ў стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы ўстановы адукацыі належыць афіцыйнаму сайту (moroch@kletsk-asveta.gov.by), які змяшчае інфармацыю па розных напрамках дзейнасці ўстановы адукацыі. У ІХ Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” атрымалі падзяку за работу ў намінацыі “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”.

Арганізацыя харчавання ажыццяўлялася з захаваннем санітарна-гігіенічных і тэхналагічных патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да кулінарнай апрацоўкі харчовых прадуктаў. Гарачым харчаваннем ахоплена 100% навучэнцаў.

Ва ўстанове захоўваюцца паветраны, светлавы і цеплавы рэжымы, выконваюцца санітарна-гігіенічныя патрабаванні да школьнай мэблі, вучэбнага абсталявання.

Матэрыяльна-тэхнічная база школы здавальняючая. Члены педагагічнага калектыву  і вучні маюць магчымасць карыстацца інтэрнэт-рэсурсамі. 

 На працягу года праводзіліся мерапрыемствы, якія былі накіраваны на павышэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці вучняў. Ва ўсіх класных кабінетах ёсць інструкцыі па ахове працы, супрацьпажарныя інструкцыі, графікі праветрывання кабінетаў, вугалкі здароўя.

Ва ўстанове адукацыі праводзіліся вучэбныя трэніроўкі па эвакуацыі вучняў і работнікаў школы ў выпадку надзвычайных сітуацый, у тым ліку пажару. Сістэматычна абнаўляліся стэнды:  “Пажарная бяспека”, “Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў і пажарных”, “Правілы дарожнага руху. Бяспечны шлях у школу”.

На працягу года 3 вучні аздараўліваліся ў санаторных школах (у 2022/2023 – 2; 2021/2022 – 6).

Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу

Вучэбны план установы адукацыі 2023/2024 навучальнага года складзены на падставе тыпавога вучэбнага плана і накіраваны на рэалізацыю сацыяльнага заказу грамадства ў вырашэнні задач адукацыі. У адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі быў складзены расклад урокаў, факультатыўных заняткаў, гурткоў, падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў. Максімальна дапушчальная нагрузка вучняў адпавядала нормам вучэбнага плана.

Праграмы і іх практычная частка  ў 2023/2024 навучальным годзе былі выкананы. Вучэбная праграма была засвоена ўсімі вучнямі і выхаванцамі рознаўзроставай групы.

Па выніках анкетавання былі арганізаваны факультатыўныя заняткі ў І-ХІ класах па вучэбных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, на аснове заяў законных прадстаўнікоў вучняў па наступных вучэбных прадметах: беларуская мова  ў І, ІІ, ІІІ, IV, Х, ХІ класах,  матэматыка ў І, ІІ, IV, VІІ, ІХ, ХІ класах, гісторыя ў ІХ класе, рускай мове ў ІХ класе, фізіцы ў ХІ класе. Арганізаваны выхаваўчыя факультатыўныя заняткі: “Асновы праваслаўнай культуры” (І клас), “Асновы духоўна-маральнай культуры” (V, VІ класы), “Мая Айчына” (VІІ клас). Агульны працэнт ахопу вучняў  факультатыўнымі заняткамі склаў 99% (2022/2023 - 70%; 2021/2022 – 83,5%).

 У выніку правядзення маніторынгу  якасці ведаў па вучэбных прадметах працэнт якасці ведаў за 2023/2024 навучальны год склаў 96,1%, што застаўся на тым самым узроўні (2022/2023 - 96%, што на 1,1% ніжэй, чым у 2021/2022 навучальным годзе (97,1 %).

 Пераважае сярэдне-дастатковы ўзровень навучання: 47/84%; (2022/2023 - 54/84,4%; 2021/2022 - 61 вучань – 87,1%). Высокі ўзровень навучання назіраецца ў 8/14% (2022/2023 - 10/15,6%; 2021/2022 - 8 вучняў – 11,4%). Здавальняючы ўзровень – 12% (2022/2023 - 0 вучняў; 2021/2022 - 1 вучань – 1,5%). Сярэдні бал па вучэбных  прадметах   склаў 7,5 (2022/2023 - 7,4; 2021/2022 – 7,4).

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі здавалі ўсе 8 вучняў ІХ класа. Сярэдні бал за год і па выніках экзаменаў склаў:  беларуская мова – 8,3/8,3; руская мова – 7,6/8 (+0,4); матэматыка – 7,3/7,8 (+0,5), па гісторыі Беларусі 8,4/8,6 (+0,2). 

Па выніках завяршэння навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 8 вучняў IX класа атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі звычайнага ўзору.

З 8 выпускнікоў IX класа будуць працягваць атрымліваць сярэднюю адукацыю 7 вучняў (87,5%), у сярэдніх спецыяльных установах – 1 (12,5%).

         Па выніках завяршэння навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўсе 4 навучэнцы паспяхова здалі цэнтралізаваныя экзамены, нездавальняючых адзнак няма. Па беларускай мове павысілі на 1 бал 2 вучні, панізіў на 1 бал 1 вучань. Пагульняючы сярэдні бал 9,8, што вышэй за гадавы на 0,5 бала. Па матэматыцы павысілі на 1 бал 2 вучні, панізіў на 1 бал 1 вучань, на 3 балы 1 вучань. Падагульняючы сярэдні бал 7,8, што вышэйшы за гадавы на 0,3 бала.  

Усе 4 выпускнікі сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў (100%) (2022/2023 ВНУ - 87,5%, ССУА -12,5%).

Важным паказчыкам работы педагагічнага калектыву з’яўляецца рэзультатыўнасць удзелу ў прадметных алімпіядах. У 2023/2024 навучальным годзе 36 вучняў прынялі ўдзел у раённых алімпіядах  (у 2022/2021 – 24; 2021/2022 – 28). Каманда алімпіяднікаў атрымала 13 прызавых месцаў (2022/2021 – 9; 2021/2022 – 12). Працэнт паспяховасці ўдзелу склаў 36% (2022/2023 - 37,5%; 2021/2022 – 42,9%). У ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 2 прызавых месц (2022/2023 – 2; 2021/2022 – 5). У раённай алімпіядзе малодшых школьнікаў “Таленавітыя дзеці” 2 прызавыя месцы (2022/2023 – 1; 2021/2022 – 2). У раённай алімпіядзе сярод вучняў другой ступені дыпломы атрымалі 9 вучняў (2022/2023 – 6; 2021/2022 – 5). Аднак у алімпіядах на ўзроўні вобласці і рэспублікі рэзультаты адсутнічаюць.  Вучні школы актыўна прымалі ўдзел у дыстанцыйных алімпіядах, алімпіядзе па фінансавай граматнасці, аднак прызавых месц няма.

         У 2023/2024 навучальным годзе 1 вучань прайшоў навучанне ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”.

У абласным этапе ІV рэспубліканскага фестываля-конкурса “Нашчадкі традыцый” атрымалі дыплом 1 ступені (кіраўнік Рамашка А.М.).

Важнае месца ў рэалізацыі прыярытэтных накірункаў адукацыі ў сучасным інфармацыйным грамадстве займае навукова-даследчая дзейнасць навучэнцаў. У 2023/2024 навучальным годзе выхавацелі і выхаванцы дашкольнай групы, вучні і настаўнікі  распрацоўвалі даследаванні па 8 тэмах (2022/2023 - 8 тэмах; 2021/2022 – 9).  Для ўдзелу ў раённых канферэнцыях было адабрана 6 работ. У раённым фестывалі “Я – даследчык”  удзельнічала 1 работа без рэзультатыўна (2022/2023 - дыплом 3 ступені; 2021/2022 – не ўдзельнічалі). У раённай канферэнцыю “Дерзайте, вы талантливы!” удзельнічалі 5 работ (2022/2023 - 3 работы; 2021/2022 – 3). Дыпломам 2 ступені адзначана 1 работа (2022/2023 – 2; 2021/2022 – 2). Для ўдзелу ў конкурсе работ даследчага характару(канферэнцыі) вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці былі накіраваны 2 работы, але не былі адабраны для ўдзелу (2022/2023 – 0; 2021/2022 – 0). Рэзультатыўнасць удзелу ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў  адмоўны.  

         Для паспяховага выканання гадавой задачы была створана сістэма ўнутранага  кантролю: аператыўны, тэматычны, у працэсе якога  выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі.

         У 2023/2024 навучальным годзе  ва ўстанове адукацыі   працавала адна рознаўзроставая група з  колькасцю выхаванцаў - 10 (2022/2023 – 13; 2021/2022 – 21). Працэнт ахопу выхаванцаў  ад 3 да 6  гадоў складае  100 %. Рэжым работы 10 г.30 хвілін. 

          Адным з паказчыкаў якасці адукацыйнага працэсу з’яўляецца кадравае забеспячэнне. У дашкольнай групе працуюць 4 педагогі: два выхавальнікі дашкольнай адукацыі (адзін з іх сумяшчальнік), кіраўнік фізічнага выхавання (сумяшчальнік), музычны кіраўнік (сумяшчальнік). З вышэйшай адукацыяй – 3 педагогі (75%), з  сярэдняй спецыяльнай адукацыяй – 1 (25%). 1 (25%) мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 1 (25%) – першую, 2 без катэгорыі (50%). Рознаўзроставая група ўкамплектавана педагагiчнымi кадрамi на  100%.

           Ва ўстанове адукацыі вялікая ўвага надаецца фізкультурна-аздараўленчай рабоце, якая спрыяе ўмацаванню здароўя выхаванцаў, фарміраванню здаровага ладу жыцця.

Па выніках медыцынскага агляду вызначана, што 1 выхаванец мае I групу здароўя, 9 – II групу здароўя; усе 10 адносяцца да асноўнае групы па фізкультуры. Як паказвае аналіз, з такой групай здароўя дзеці прыйшлі ва ўстанову адукацыі. Колькасць прапушчаных дзён па хваробе склала 2 (2022/2023 – 1,3 ). Пытанні аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў застаюцца галоўнымі ў дзейнасці дашкольнай групы.

         Наладжана сістэма загартоўвання і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні прастудных захворванняў і грыпу. Падчас заняткаў праводзяцца фізкультхвілінкі, паміж заняткамі - дынамічныя паўзы.

          Праводзілася  работа па выяўленню ўзроўня  фізічнай  падрыхтаванасці  выхаванцаў  на пачатак  і канец вучэбнага года. Медыка–педагагічны  аналіз заняткаў па фізічнай культуры паказаў, што  заняткі маюць сярэдні ўзровень маторнай шчыльнасці.

Варта адзначыць са станоўчага боку ўзровень узамадзеяння супрацоўнікаў за выкананнем патрабаванняў нарматыўных прававых актаў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Выпадкаў траўматызму не зарэгістравана.

         Важнай крыніцай здаровага ладу жыцця з’яўляецца  рацыянальнае харчаванне, якое забяспечвае нармальнае развіццё выхаванцаў, з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў умацавання іх здароўя.

Штодзень  ў меню ўключаліся  садавіна, свежая агародніна, сокі, напоі з шыпоўніка. Нормы харчавання па асноўных прадуктах харчавання выконваліся на 98,3% (2022/20213 - 97%).

          На працягу года калектыў працаваў над фарміраваннем нацыянальнай свядомасці праз далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа. Гадавая задача  выконвалася  праз  разнастайныя  формы метадычнай  работы. Аналіз работы  паказаў, што задачы выкарыстоўваліся  ў розных відах дзейнасці: спецыяльна-арганізаванай, нерэгламентаванай і пры правядзенні  рэжымных момантаў.  Шырокае далучэнне да нацыянальнай культуры Беларусі выхаванцы атрымлівалі праз народныя гульні, знаёмства з творамі мастацкай літаратуры, праз настольныя гульні, ролевыя гульні, правядзенне свят.

  Адукацыйны працэс у дашкольнай групе ажыццяўляўся ў адпаведнасці з вучэбным і гадавым планам, раскладам спецыяльна арганізаванай дзейнасці.

Забяспечанасць сродкамі навучання і выхавання складае 98% (2022/2023 – 97%; 2021/2022 – 93,7%), вучэбна-метадычнымі выданнямі для педагагічных работнікаў – 100% (2022/2023 – 100%; 2021/2022 – 95%), для выхаванцаў – 100% (2022/2023 - 98,5%; 2021/2022 – 94,4%), надворным абсталяваннем – 85%( 2022/2023 – 77, 4%). Некаторыя віды цацак, гульняў патрабуюць замены новымі.

         Для паспяховага выканання гадавой задачы была створана сістэма ўнутранага  кантролю: аператыўны, тэматычны, у працэсе якога  выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі. Неабходна больш увагі ўдзяляць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню

         У рознаўзроставай групе наладжана сувязь з першым звяном школы, што садзейнічала фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу. Пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай садзейнічалі экскурсіі: у спартыўную залу, бібліятэку, навучальныя класы, камп’ютарны клас, сталовую.

         Узаеманаведванні  заняткаў, удзел выхавальніка ў школьным метадычным аб’яднанні “Пачатковец” садзейнічалі павышэнню самаадукацыі педагогаў, якасці пры планаванні работы.

         Для рэалізацыі гадавых задач установы адукацыі на працягу навучальнага года выхавальнікі дашкольнай адукацыі прымалі ўдзел у педагагічных саветах установы адукацыі, нарадах, дзе акрэслівалі ход сваёй работы па вырашэнні пастаўленых задач. На базе рознаўзроставай групы праходзіла раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў фізхічнага выхавання. Кіраўнік фізічнага выхавання Мінец Ю.І. разам з выхавальнікамі правялі адкрыты фізкультурны занятак на высокім узроўні. Педагогі прымалі ўдзел у фестывалі-конкурсе “Удивительный мир детства”.

         На працягу навучальнага года функцыяніраваў  гурток “Рыхтуемся  да школы”, які наведвала 6 выхаванцаў, што дазваляла настаўніку Нупрэйчык В.У. (кіраўнік гуртка, настаўніца пачатковых класаў) паўней раскрыць магчымасці дзяцей, якія пойдуць у першы клас. Дадатковымі паслугамі ахоплена 60 % выхаванцаў.

         На падставе вывучэння запытаў законных прадстаўнікоў выхаванцаў у рознаўзроставай групе  была арганізавана работа прагулачнай групы для дзяцей, якія не наведваюць установу адукацыі і якая працавала на бюджэтнай аснове. Прагулачную групу наведвала 1 дзіця (2022/2023 - 2 дзіцяці). Форма такой работы спрыяе лёгкай адаптацыі пры паступленні дзіцяці ва ўстанову адукацыі.

         На працягу навучальнага года была праведзена работа па ўмацаванню матэрыяльна - тэхнічнай базы. За 2023/2024 навучальны год набыта фізкультурнае абсталяванне, канцылярскія тавары, развіваючыя гульні, касцюмы для лялек, адзенне для дзяжурных.

       Аналіз вынікаў работы дашкольнай групы сведчыць аб неабходнасці працягу ўдасканалення работы па фарміраванню патрыятычнага светапогляду дзяцей праз сістэму работы па азнаямленні з родным краем, сямейнымі традыцыямі. Неабходна папоўніць матэрыяльна-тэхнічную базу рознаўзроставай групы надворным абсталяваннем, дыдыктычнымі гульнямі на патрыятычную тэму, прадметамі для працы на вуліцы (тачанка, лапаты, граблі, наборы для гульні ў пясочніцы), банерам для модуля “Магазін”, канструктарамі розных відаў.

 

Выхаваўчая і ідэалагічная работа

Мэтай выхаваўчай работы педагагічнага калектыву школы ў 2023/2024 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для фарміравання інтэлектуальнай, сацыяльна-адаптаванай, сацыяльна-актыўнай асобы з устойлівай грамадзянскай пазіцыяй.

Рэалізацыя мэты выхавання ажыццяўлялася з дапамогай выхаваўчых мерапрыемстваў, класных і інфармацыйных гадзін,  урокаў, а таксама праз наведванне аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў, спартыўных секцый, праз удзел у абласных і раённых конкурсах і спаборніцтвах.

Ва ўстанове былі створаны неабходныя ўмовы для арганізацыі працэсу выхавання. Арганізацыю выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі ажыццяўлялі 11 класных кіраўнікоў. Узровень прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў дастаткова высокі: вышэйшая адукацыя - 73%, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя 55%, першая кваліфікацыйная катэгорыя 18%, другая кваліфікацыйная катэгорыя 9%, без катэгорыі - 18%. Гэта вопытныя педагогі, якія маюць дастатковыя веды па методыцы арганізацыі выхаваўчай работы з класным калектывам. Для аказання метадычнай дапамогі арганізавана работа метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў,  тэматыка  паседжанняў якога адлюстроўвае найбольш актуальныя пытанні выхавання асобы.

Падчас навучальнага года былі правядзены адзіныя урокі, прысвечаных памятным падзеям, дзяржаўным святам і знамянальным датам у гісторыі Рэспублікі Беларусь (Дзень ведаў – 1 верасня; Дзень народнага адзінства – 17 верасня; Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка; 81-й гадавіне трагедыі ў Хатыні – 22 сакавіка; Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка; Дзень Перамогі – 9 мая; Дзень сям’і – 15 мая). Першы ўрок прайшоў пад назвай “Беларусь і я – дыялог міру і стварэння”.

Асаблівую значнасць і прыярытэтнасць мае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў. Фарміраванню асобы навучэнца як патрыёта і грамадзяніна спрыяла правядзенне мерапрыемстваў: патрыятычная акцыя “Абеліск”, святочны прыём у акцябраты “Салют піянерскаму папаўненню!”, пазнавальнае падарожжа “Родная мова, цудоўная мова!...”, пешаходная экскурсія “Памятныя месцы нашай вёскі”, гадзіна дабрыні “Людзі асаблівага клопату”, інтэлектуальная гульня “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, круглы стол “У іх лёсах была вайна”, конкурс малюнкаў “Кветкі Вялікай Перамогі”, інтэрактыў Беларусь моцная, Беларусь Свабодная”,  мітынг-рэквіем у вёсцы Колкі, лінейка Памяці “Аб подзвігах юных”, акцыя “Памяць”, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў”, “Жывуць у памяці заўжды”, конкурсна-спартыўная праграма “Будучыя абаронцы Радзімы” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пазнавальная праграма “Канстытуцыя – галоўны закон нашай краіны”, гістарычны калейдаскоп “Па сцяжынках гісторыі: сімволіка маёй вобласці і раёна”,  да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі гадзіна інфармавання “Дзень адзінства народаў” , дзень памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі,  гадзіна памяці “Чарнобыль – наш боль акцыі: “Падарунак ветэранам”, “Увага помнікам і магілам ветэранаў вайны”, гістарычны экскурс “Шлях да Перамогі” і інш. Было праведзена 4 выяздных экскурсій (17.10.2023 - музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы ў горадзе Мінску, 24.04.2024 - 30-я асобная чыгуначная брыгада ў Слуцку, Мінскае абласное кадэцкае вучылішча, 13.06.2024 - Нясвіжскі замак).

На працягу навучальнага года сістэматычна праводзіліся адзіныя дні інфармавання, ШАГ, на якіх абмяркоўваліся палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя пытанні, вывучаліся  прававыя  нормы  дзяржавы, біяграфіі  вядомых  грамадзян-патрыётаў нашай  краіны.  У кожным  класным  кабінеце  аформлены  вугалкі  дзяржаўнай сімволікі, класныя  вугалкі.

 Для правядзення адпаведнай цырымоніі ўносу і вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі працягвала сваю дзейнасць Сцягавая група, падбор удзельнікаў і адпрацоўку дзеянняў якой была даручана кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні

На падставе гадавога плана работы ўстановы адукацыі, плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы, з мэтай якаснай арганізацыі шостага школьнага дня, стварэння спрыяльных умоў выхавання навучэнцаў, рознабаковага змястоўнага развіцця, зніжэння правапарушэнняў сярод непаўналетніх ва ўстанове адукацыі распрацаваны план работы ў шосты школьны дзень. Для навучэнцаў арганізоўваліся спартыўна-масавыя мерапрыемствы, праводзілася прафарыентацыя, прафілактычная работа з сем’ямі, дзеці ў якіх знаходзяцца ў СНС, мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Суботні дзень у школе праводзіўся ў выглядзе тэматычнага дня. Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання (першая субота месяца), Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця (другая субота месяца), Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі (трэцяя субота месяца), Дзень узаемадзеяння з сям’ёй (чацвёртая субота месяца). Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Навучэнцы гурткоў пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі прымалі ўдзел у раённых і абласных конкурсах.

Рэзультатыўна праходзяць спартыўныя трэніроўкі па валейболе, футболе, тэнісе.

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўлялася ўдасканальванне сістэмы работы аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый. У 2023/2024 навучальным  годзе  ва  ўстанове  адукацыі  дзейнічала 5 аб’яднанняў па інтарэсах: “Юныя краязнаўцы” (кір. Неліповіч С.С.) “Юныя таленты” (кір. Каляіна Л.В.),  “Чароўная майстэрня” (кір. Неліповіч С.С.), “Кветкаводы” (кір. Цыган І.І.), “Юныя футбалісты” (кір. Кніга І.А.), якія ажыццяўлялі  сваю  дзейнасць  па  тыпавых  праграмах  у адпаведнасці з   графікам  работы. Усяго гуртковай работай ахоплена 79% навучэнцаў.

У 2023/2024 навучальным годзе ажыццяўляўся кантроль за наведваннем установы адукацыі навучэнцамі. Пытанні аб пропусках заняткаў разглядаліся на нарадах пры дырэктару, на школьных Саветах прафілактыкі. Вучняў, якія прапусцілі заняткі без уважлівай прычыны, не назіралася. Гэтаму спрыялі  прафілактычныя гутаркі.

Школьны народны гісторыка-этнаграфічны  музей “Гісторыя вёскі Морач” дзяржаўнай установы адукацыі “Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна” ў перыяд 2023/2024 навучальнага года  працаваў згодна з планам работы музея. План прадугледжвае работу музея па наступных кірунках:

  • улік і захаванне экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў музея;
  • работа па папаўненні музея новымі экспанатамі;
  • работа па аднаўленні экспазіцый музея;
  • экскурсійная работа;
  • даследчая работа.

 У музеі вядзецца кніга ўліку асноўнага і дапаможнага фонду, была праведзена работа па пераводзе экспанатаў у лічбавы фармат. Дзейнічае сайт школьнага музея, старонка ў інстаграм.

Школьны народны гісторыка-этнаграфічны музей “Гісторыя вёскі Морач” з’яўляецца асноўным рэсурсам па патрыятычным выхаванні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. Краязнаўчы матэрыял выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Актыўна вядзецца даследчая, краязнаўча-турысцкая і пошукавая работа, праводзяцца экскурсіі, выставы, лекцыі і іншыя мерапрыемствы для навучэнцаў, іх бацькоў, настаўнікаў і ўсіх зацікаўленых людзей. Згодна з кнігамі ўліку ў музеі налічваецца 882 экспанатаў, з іх 753 асноўнага фонду, 129 дапаможнага фонду. У наступным навучальным годзе будзе працягвацца работа па папаўненні музейнага фонду новымі экспанатамі і матэрыяламі.

За 2023/2024 навучальны год у музеі было арганізавана 9 тэматычных выстаў. За 2023/2024 навучальны год ў музеі было падрыхтавана 8 экскурсаводаў, за адзначаны перыяд было праведзена 62 экскурсіі.

На працягу навучальнага года былі арганізаваны наступныя экскурсіі, выставы і мерапрыемствы ў школьным музеі: музейны ўрок “Гісторы аднаго экспаната”, выстава “Навагодняя цацка – люстэрка гісторыі нашай краіны”, адзіны ўрок “Ала – сястра Хатыні”, урок мужнасці і памяці ў рамках святкавання памятнай даты – Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістану, выстава “Ішоў мой край дарогамі вайны” і іншыя.  У рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі атрымалі 1 месца на абласным узроўні і дыплом лаўрэата на рэспубліканскім узроўні.

Сваю дзейнасць ажыццяўляюць грамадскія аб’яднанні і арганізацыі – БРПА і БРСМ, а таксама валанцёрскі атрад “Добрае сэрца”. Ахоп навучэнцаў, уцягнутых у дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, складае 100%. На канец навучальнага года ў радах БРПА налічвалася  51 вучань (акцябрат – 14, піянераў – 37), у  БРСМ – 16 вучняў.

Работа з педагагічнымі кадрамі

Ва ўстанове адукацыі працуе дастаткова кваліфікаваны і стабільны калектыў, які складаецца з 20 педагогаў (з іх 1 сумяшчальнік): 16/80%  мае  вышэйшую педагагічную адукацыю, 4/20% – сярэднюю спецыяльную.

Большасць педагогаў мае стаж  ад 20 да 40 гадоў (61%). Педагагічны стаж 10 гадоў і больш у 30 %, менш 10 гадоў у 9%.

10/50% маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 8/40% – першую кваліфікацыйную катэгорыю, 1/5% – другую, 1/5% без катэгорыі. Ва ўстанове 6 педагогаў (з іх 1 сумяшчальнік), якім першая катэгорыя прысвоена звыш 5 гадоў. Неабходна ў бягучым годзе скіраваць увагу на далейшае павышэнне кваліфікацыйнай. За 2023/2024 навучальны год курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі 9 педагогаў (2022/2023 – 11; 2021/2022  - 9, адзін з іх дыстанцыйна).

Ва ўстанове адукацыі створана сістэма кіравання, функцыянуюць органы самакіравання: педагагічны савет, папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт. Кіраванне школай ажыццяўляецца на аснове сістэмнага аналізу, што дазваляе кіраўніцтву бачыць, ацэньваць і якасна змяняць адукацыйны працэс, прагназаваць шляхі яго далейшага развіцця, выпраўляць выяўленыя недахопы. Кіраўніцтва школы сумесна з прафсаюзным камітэтам эфектыўна працуюць над стварэннем спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве.

У 2023/2024 навучальным годзе праведзены 3 тэматычныя педагагічныя саветы: “Культура здароўя як фактар фарміравання здароўезберагаючага асяроддзя ўстановы адукацыі”, “Выхаваўчы патэнцыял урока як сродак фарміравання развіцця асобы”, “Духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне вучняў, выхаванцаў у выхаваўча-адукацыйным працэсе ўстановы адукацыі”. Тэматыка актуальная, вызначана на падставе праблемна-арыентаванага аналізу работы ўстановы адукацыі за мінулы навучальны год.

Адзін раз у месяц праводзіліся нарады пры дырэктару. Разам з запланаванымі пытаннямі разглядаліся актуальныя пытанні, заслухвалася інфармацыя па выніках самакантролю, справаздачы настаўнікаў, класных кіраўнікоў. Па выніках педагагічных саветаў і нарад пры дырэктару прымаліся канкрэтныя кіраўніцкія рашэнні па вывучэнні пытанняў, звязаных з рашэннем задач, накіраваных на дасягненне мэты работы школы. Даручэнні выкананы ў поўным аб’ёме і своечасова.

Ва ўстанове адукацыі працавала 4 метадычныя аб’яднанні: “Лінгва” – настаўнікаў гуманітарнага цыклу, “Супольнасць” – настаўнікаў матэматычна-прыродазнаўчага цыклу, “Пачатковец” – настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай групы, “Альтэрнатыва” – класных кіраўнікоў. Згодна з планам работы праводзіліся пасяджэнні метадычных аб’яднанняў, адкрытыя ўрокі, семінары, круглыя сталы. Метадычная работа  была накіравана на стварэнне ўмоў для ўдасканалення ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў і выхавальнікаў, іх кампетэнтнасці ў прадмеце і методыцы выкладання з мэтай павышэння якасці адукацыі.

У 2023/2024 навучальным годзе праведзена работа па абагульненні  педагагічнага вопыту. Матэрыялы з вопыту работы былі апублікаваны ў часопісе «Образование Минщины» («А теперь пишите смело!» № 5, 2023, 14 публікацый рамешчана на Нацыянальным партале Рэспублікі Беларусь. У 2024/2025 навучальным годзе неабходна правясці работу па размяшчэнню публікацый педагогаў у раённых, абласных сродках масавай інфармацыі.

Псіхолага-педагагічнае і медыка-сацыяльнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу 

Захаванне здароўя дзяцей – адзін з галоўных накірункаў  работы ўстановы адукацыі. Стан здароўя вучняў ацэньваўся па выніках  вывучэння ўнутрышкольнай медыцынскай дакументацыі. У 2021/2022 навучальным годзе практычна здаровых  дзяцей – 50/63,3%, мелі адхіленні ў здароўі – 29/36,7% (у 2020/2021 навучальным годзе практычна здаровых  дзяцей – 41/53,2%, мелі адхіленні ў здароўі – 36/46,7%). У параўнанні з мінулым навучальным годам на 10,1% павялічылася колькасць практычна здаровых вучняў. Такім чынам, за мінулы год назіраецца зніжэнне колькасці дзяцей з прастуднымі захворваннямі на 1,2% (у 2021/2022– 8/8,6%, у 2020/2021 – 9/9,8%). Адмоўную дынаміку маюць захворванняў эндакрыннай сістэмы на 4,3% (у 2021/2022 – 5/5,4%, у 2020/2021 – 1/1,1%), парушэння зроку на 3,1% (у 2021/2022 – 14/14%, у 2020/2021 – 10/10,9. У 2021/2022 навучальным годзе ў І групе здароўя налічвалася 8/10,1% вучняў і 6 выхаванцаў дашкольнай групы (28,6%) ,у  ІІ – 65/82,3%, у ІІІ – 4/5,1%,  у ІV – 2/2,5%,  інваліднасць маюць – 2/2,5%, СМГ – 3/3,8%.

На працягу наступнага навучальнага года неабходна ствараць ўмовы для падтрымання і ўмацавання здароўя вучняў у рэжыме школьнага дня  праз састаўленне раскладу ўрокаў з улікам дзён павышанай і паніжанай працаздольнасці, правядзенне метадычных нарад па выкарыстанні здароўезберагальных тэхналогій, прапаганду здаровага ладу жыцця на ўроках і пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў, праз эфектыўныя формы арганізацыі спартыўна-аздараўленчай работы. Неабходна садзейнічаць фізічнаму і псіхічнаму развіццю і падтрымцы здароўя вучняў і настаўнікаў, выкарыстоўваючы сучасныя  адукацыйныя тэхналогіі з мэтай забеспячэння  станоўчага эмацыянальнага стану вучняў і настаўнікаў. Удасканальваць работу па фарміраванні высокай пазнавальнай актыўнасці вучняў пры ўмове захавання іх здароўя, маральнай, псіхічнай і сацыяльнай устойлівасці і стабільнасці.

Работа педагога сацыяльнага пачынаецца з аналітычных даных школьнага соцыума і складання сацыяльнага пашпарта школы. На пачатак/канец 2023/2024 навучальнага года сацыяльны пашпарт установы адукацыі наступны: усяго навучэнцаў 70/77 і выхаванцаў 11/11, дзяцей-інвалідаў – 4/4, дзяцей з АПФР – 19/19, колькасць непаўналетніх,  якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы – 6/2, ІПР – 0/0, колькасць шматдзетных сем’яў – 9/11, малазабяспечаных – 2/1, няпоўных – 8/12, апякунскіх – 2/2. Былі праведзены рэйды “Сям’я”, “Канікулы”. Штотыднёва праводзілася абследаванне і аналіз умоў пражывання і выхавання непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Матэрыялы  разглядаліся  на пасяджэннях  Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх штоквартальна (пратакол №11 ад 21.09.2023, пратакол №12 ад 19.10.2023, пратакол №1 ад 18.01.2024, пратакол №2 ад 22.02.2024, пратакол №4 ад 18.04.2024, пратакол №5 ад 23.05.2024, пратакол №6 ад 20.06.2024).         

На працягу 2023/2024 навучальнага года з мэтай арганізацыі прафілактычнай работы па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў сярод навучэнцаў, абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, прафілактыкі курэння і п’янства, ужывання наркатычных рэчываў, прафілактыкі траўматызму, амаральных паводзін бацькоў і вучняў было праведзена 9 пасяджэнняў Савета ўстановы адукацыі па  прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.

З мэтай папярэджання крызісных станаў і карэкцыі псіхалагічнага недабрабыту навучэнцаў у кастрычніку, лістападзе 2022 года праводзілася анкетаванне педагогам-псіхолагам ДУА “Клецкі СПЦ” навучэнцаў 5-11 класаў. 12.10.2023 было праведзена анкетаванне адаптацыі вучняў 1, 5 класаў з мэтай выяўлення актуальнага ўзроўню развіцця дзяцей, дыягностыкі псіхалагічнай гатоўнасці дзяцей да навучання ў школе, выяўлення ўзроўню трывожнасці дзяцей, дыягностыкі псіхалагічнага клімату ў класе, вывучэння адносіны да вучэбных прадметах, самаадчування вучняў у школе. Па выніках анкетавання выўлена адсутнасць навучэнцаў, у якіх назіраюцца паказчыкі дэзадаптацыі і павышаны ўзровень асабістай трывожнасці. 29.11.2023 года было праведзена анкетаванне суіцыдальных намераў, якое дазваляе выявіць у дзяцей схільнасць да суіцыдальных-арыентаваных паводзін і прадухіліць суіцыдальныя спробы у падлеткавым асяроддзі (агульны працэнт ахопу непаўналетніх – 87%). Сапраўднае дэпрэсіўны стан, цяжкая дэпрэсія, глыбокае зніжэнне настрою не выяўлены ні ў аднаго навучэнца сярэдняга і старшага звяна. У снежні 2023 года і студзені 2024 года былі праведзены псіхалагічныя трэнінгі для дзяцей з падвышанай трывожнасцю, наяўнасцю праяў дэпрэсіўнага стану. Яны былі арыентаваныя на знаёмства са сваімі псіхалагічнымі асаблівасцямі, моцнымі і слабымі бакамі, спосабамі іх карэкцыі, спосабамі зняцця трывожнасці.

Вялікая ўвага ў 2023/2024 навучальным годзе надавалася сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На пачатак 2023/2024 навучальнага года на ўліку сацыяльна небяспечнага становішча знаходзілася 6 непаўналетніх з 3 сем’яў. На канец 2023/2024 навучальнага года на ўліку сацыяльна небяспечнага становішча знаходзіцца 2 непаўналетніх з 1 сям’і.

У 2023/2024 навучальным годзе паведамленняў аб сямейным недабрабыце ва ўстанову адукацыі не паступала (у 2022/2023 – 5 паведамленняў). Зняты з уліку СНС 4 дзяцей з 2 сямей, у сувязі з наладжваннем унутрысямейных адносін і  ўстараненнем фактараў, якія паслужылі прычынамі прызнання.

Па выніках статычнага аналізу навучэнцаў, якія прызнаны ў СНС, адзначана назіраецца стабільная дынаміка на памяншэнне колькасці дзяцей дадзенай катэгорыі. У 2022 - 1 паўг. 2024 года сацыяльных раследванняў у адносінах шматдзетных сем’яў не праводзілася.

Станоўчым вынікам сумеснай працы ўстановы адукацыі і суб’ектаў прафілактыкі з’яўляецца зняцце з уліку СНС у 2023/2024 н.г. 2 сямей,  якія выхоўваюць 4 непаўналетніх, завяршэння сацыяльнага патранату ў дачыненні да 1 сям’і / 2 дзяцей, які арганізуецца на працягу 6 месяцаў пасля зняцця з уліку СНС.

Паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча размеркаваліся наступным чынам: – крытэрый №3: - у дачыненні да бацькоў устаноўлены факты ўжывання алкагольных напояў – па выніках чаго да іх прымяняліся меры прафілактычнага ўздзеяння - 2 сям’і (67 %);

- устаноўлены факты прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 10.1, ч. 2 артыкулы 19.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях – 1 сям’я (33 %);

– крытэрый №1: бацькі не задавальняюць асноўныя жыццёвыя патрэбы дзіцяці: бацькамі не выконваюцца рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання непаўналетніх (нездавальняючы стан жылых памяшканняў, няспраўны вадаправод, у сувязі з чым адсутнічае водазабеспячэнне), бацькі на працягу аднаго месяца з дня прыбыцця на новае месца жыхарства не забяспечваюць рэгістрацыю дзіцяці па месцы жыхарства - 1 сям’я (33%).

Прыведзеныя дадзеныя паказваюць, што ў сем’ях  прысутнічаюць розныя паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх, што сведчыць аб неабходнасці прымянення разнастайных мерапрыемстваў, цеснага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый з сем’ямі, накіраваныя на ўстараненне прычын і ўмоў, якія прывялі да стварэння неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі. Ні адна  з гэтых сем’яў раней не прызнавалася ў СНС.

На працягу 2023/2024 н.г. атрымалася дасягнуць стабільную станоўчую дынаміку ў сям’і, якая знаходзілася на ўліку звыш 1 года. Гэта ўнесла свае станоўчыя характарыстыкі ў агульную карціну сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку СНС.

Работа ўстановы адукацыі па ахове праў і свабод непаўналетніх вялася ў цесным супрацоўніцтве з Саветам грамадскага пункта аховы правапарадку пры Морацкім сельскім выканаўчым камітэце, РАНС, РАУС, ЦРБ, ТЦСАН. Рэгулярна праводзіліся рэйды-наведванні з мэтай кантролю за створанымі жыллёва-бытавымі ўмовамі, правядзеннем вольнага часу непаўналетнімі, узаемаадносінамі паміж членамі сямей.

Сацыяльным педагогам праводзіліся групавыя і індывідуальныя кансультацыі з настаўнікамі, вучнямі і іх бацькамі. Усяго праведзена 74 кансультацыі: з настаўнікамі - 15, з бацькамі - 31, навучэнцамі - 28.     Тэматыка  кансультацый была разнастайнай: прафесійнае самавызначэнне, асаблівасці міжасабовых адносін паміж вучнямі, вучнямі і бацькамі, вучнямі і настаунікамі, настаўнікамі і бацькамі, канструктыўнае завяршэнне канфліктаў, павышэнне культуры ў вучняў і іх бацькоў, паводзіны ў Інтэрнэце,адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх, адаптацыя вучняў да начальнай і сярэдняй ступені навучання, правядзенне работы ў рамках рэалізацыі Дэкрэта №18, адказнасць непаўналетніх за правапарушэнні, тэматычныя кансультацыі вучняў і бацькоў ў рамках правядзення прафілактычнай работы па прафілактыцы суіцыдальных і дывіантных паводзін у вучняў, прававая асвета вучняў і іх бацькоў.

Кіраўніцтва адукацыйным працэсам

У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі былі праведзены  тэматычныя пасяджэнні педагагічнага савета. Акрамя тэматычных педагагічных саветаў праводзіліся інструктыўна-метадычныя нарады, на якіх разглядаліся пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, якасці вучэбных дасягненняў.

Штомесячна праводзіліся нарады пры дырэктару, інфармацыйна-аналітычныя і інфармацыйна-метадычныя нарады пры намесніку дырэктара. Разам з запланаванымі пытаннямі разглядаліся і бягучыя пытанні, заслухоўваліся аналітычныя даведкі, справаздачы настаўнікаў, класных кіраўнікоў, выхавальнікаў дашкольнай групы, сацыяльнага педагога.   

Самакантроль меў сістэмны характар. Штомесячна загадам дырэктара па школе вызначаліся аб’екты і ўчасткі кантролю, канкрэтныя тэрміны, адказныя, зацверджвалася праграма ажыццяўлення кантролю. Вынікі ўнутрышкольнага катролю падводзіліся на педагагічных саветах, нарадах пры дырэктару, пасяджэннях атэстацыйнай камісіі, пасяджэннях школьных метадычных аб’яднанняў, пры правядзенні круглых сталоў, семінараў, канферэнцый.   Па выніках кантролю прымаліся кіраўніцкія рашэнні. Усе запланаваныя катрольныя працэдуры былі выкананы.   

Фінансава- гаспадарчая дзейнасць установы адукацыі

Мэтай фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе з’яўлялася ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы для якаснай рэалізацыі адукацыйных задач. Асноўныя напрамкі работы: стварэнне бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выкананне праграмы энергазберажэння, умацаванне матэрыяльнай базы вучэбных кабінетаў.

 Недастатковасць бюджэтнага фінансавання стварыла ўмовы для прыцягнення дадатковых фінансавых сродкаў шляхам пазабюджэтнай дзейнасці: збор другаснай сыравіны, аказанне платных адукацыйных паслуг, праца ў лясгасе.

 У ходзе пазабюджэтнай дзейнасці спецрахунак установы адукацыі папоўніўся на 18521.98 рублёў. Сабрана 2.9  тон макулатуры. План па выкананні платных паслуг па стане на 01.08.2024г. выкананы на 90%, па выкананні платных адукацыйных паслуг на 80%.

 На працягу навучальнага года вялася работа па ўмацаванні матэрыяльнай базы: праведзены рамонт (атынкоўка і фарбаванне сцен, замена лінолеума, замена свяцільнікаў) у гардэробе для дзяўчынак пры спартыўнай зале, заменена сантэхнічнае абсталяванне ў душы і санітарных пакоях. Праведзены касметычны рамонт у вучэбных кабінетах, у памяшканнях дашкольнай групы, спартыўнай зале, майстэрні, харчаблоку, актавай зале. Заменены на энергазберагальныя 95 свяцільнікаў. Набыты 2 прынтары, 4 інфармацыйныя стэнды.

  Праводзіцца работа па павышэнні працэнта аснашчанасці навучальных кабінетаў. Набываецца спартыўны інвентар, гульнявое абсталяванне для дашкольнай групы. З мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і зніжэння кошту харчавання для вучняў на прышкольным участку вырошчваецца гародніна (капуста, буракі, морква). Ва ўстанове адукацыі маецца сад з пладовымі дрэвамі (яблыня) і ягаднымі кустамі (парэчка). Частка прадукцыі здаецца ў нарыхтоўную кантору. Педагогі і навучэнцы ўдзельнічаюць у пасадцы лесу ў Колкаўскім лясніцтве (на працягу 2023/2024 навучальнага года ад пасадкі саджанцаў атрымана 7158,26 рублёў). Таксама на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы накіроўваюцца сродкі сабраныя папячыцельскім саветам.  

 

 

 

 

 

 

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле