Мэта і задачы развіцця ўстановы адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе
Мэта: развіццё адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая садзейнічае грамадзянскаму, патрыятычнаму, інтэлектуальнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям’і, соцыума.
Задачы:
забяспечыць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання;
арганізаваць эфектыўную дзейнасць педагагічнага калектыву, накіраваную на ўсвядомлены выбар вучняў прафесій аграрнай накіраванасці;
садзейнічаць павышэнню адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню педагогаў праз удасканаленне метадычнага забяспячэння адукацыйнага працэсу, выкарыстанне эфектыўных тэхналогій, актывізацыю дзелавой ініцыятывы;
забяспечыць спецыяльныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу з вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з іх пазнавальнымі магчымасцямі і ўзроўнем развіцця, фарміраваць інклюзіўную культуру удзельнікаў адукацыйнага працэса;
удасканальваць сістэму выхавання, якая забяспечвае фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, прававой культуры, бяспечных і адказных паводзін;
працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.