Справаздача аб дзейнасці за 2022/2023 навучальны год  



Контактная информация:
Почтовый адрес: 222646, Минская область, Клецкий район, аг. Морочь, ул. Советская, 3
Телефоны: (801793)69521
Электронная почта: moroch@kletsk-asveta.gov.by

 

 Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы адукацыі  за 2022/2023 навучальны год

 

          Адукацыйны працэс у Дзяржаўнай установе адукацыі “Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна” быў арганізаваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі, рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Педагагічны калектыў працаваў над рэалізацыяй мэты: удасканаленне адукацыйнай прасторы праз забяспячэнне сучасных адукацыйных патрэб асобы і дзяржавы.

Вынікі работы ўстановы адукацыі паказваюць, што задачы, якія былі пастаўлены ў 2022/2023 навучальным годзе, у асноўным выкананы, а ўзровень іх выканання прывёў да стабільнасці работы педагагічнага калектыву.

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы праводзіліся з мэтай стварэння неабходных умоў для эфектыўнага функцыянавання і развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

У 2022/2023 навучальным годзе ў Морацкай СШ навучаліся 90  вучняў і выхаванцаў у 11 класа-камплектах – 77 вучняў, у дашкольнай групе – 13 выхаванцаў (у 2021/2022 – 105 вучняў і выхаванцаў: 84 школьнікі і 21 дашкольнік; у 2020/2021 навуч. годзе – 93). Ахоп дзяцей   ад 3 да 6  гадоў – 100 %. Навучанне арганізавана ў адну змену.

Спецыяльная адукацыя. Ва установе функцыянаваў ІІІ клас інтаграванага навучання і выхавання, у якім  навучалася 12 дзяцей, у тым ліку 2 вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей - АПФР). У дашкольнай групе навучалася 13 выхаванцаў, у тым ліку 4 выхаванцы з АПФР. У пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей – ПКПД) атрымлівалі карэкцыйную дапамогу 18 дзяцей (2021/2022 – 18 дзяцей). У сувязі з выпраўленнем моўных парушэнняў 7 навучэнцаў былі адлічаны з ПКПД, у тым ліку 1 дашкольнік (2021/2022 – 7 дзяцей). Для работы ва ўмовах ПКПД набыта метадычная літаратура, гульні, раздатачны матэрыял па аўтаматызацыі гукаў на сумму 120 рублёў. У наступным годзе неабходна прадаўжаць умацоўваць матэрыяльную базу кабінета.

Працавала група падоўжанага дня, якую наведвалі 26 вучнящ І – ІV класаў.

З мэтай рэалізацыі права грамадзян на атрыманне адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне.  Для вучняў ХІ класа ўстановы адукацыі арганізавана профільнае навучанне, у межах якога прадугледжана вывучэнне вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Матэматыка”, на павышаным узроўні. Рэалізавана мадэль 3 фарміравання ХІ класа: аб’яднанне ў адным класе вучняў (3 вучні), якія вывучаюць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні і, якія вывучаюць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні (5 вучняў). Для 5 навучэнцаў арганізавана прафесійнае навучанне на базе Клецкага СПЛ. У Х класе арганізавана профільнае навучанне, рэалізуецца мадэль 1 фарміравання Х класа. Усе 4 вучні вывучалі вучэбныя прадметы “Матэматыка”, “Беларуская мова” на павышаным узроўні. Усяго профільным навучаннем ахоплена 7 вучняў, што складае 58,3% ад колькасці навучэнцаў Х – ХІ класаў. Назіраецца станоўчая дынаміка па ўсіх профільных прадметах у ХІ класе, што сведчыць аб свядомасці выбару напрамку профілю, мэтанакіраванай працы вучняў і настаўнікаў. Працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы склаў 87,5% (7 вучняў) (2021/2022 – 75%; 2020/2021 – 100%), у сярэднія спецыяльныя – 12,5% (1 вучань) (2021/2022 - 25%).

З мэтай фарміравання ў вучняў усвядомленай патрэбы ў працы, павагі да людзей працы, клапатлівага і ашчаднага стаўлення да грамадскага набытку і прыроды ва ўстанове адукацыі арганізавана грамадска-карысная праца з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ-VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у ІХ класе.

У шосты школьны дзень працавалі гурткі, спартыўныя секцыі, праводзіліся выхаваўчыя мерапрыемствы.

Для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу выкарыстоўваліся бібліятэка, спартыўная і актавая залы, камп’ютарны клас, кабінет інтэрактыўнага навучання, 17 вучэбных кабінетаў.

          Забяспечанасць вучняў падручнікамі склала 100%. У  бібліятэцы актыўна  ўкараняюцца  ЭСН. Вядзецца работа з праграмным комплексам “Бібліёграф”, ажыццяўляецца накапленне мультымедыйных сродкаў. Усе кабінеты маюць дастатковую наглядна-дыдактычную і метадычную базу, ЭСН, адпавядаюць Санітарным нормам і правілам “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”.

          Асаблівае месца ў стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы ўстановы адукацыі належыць афіцыйнаму сайту (moroch@kletsk-asveta.gov.by), які змяшчае інфармацыю па розных напрамках дзейнасці ўстановы адукацыі.

Арганізацыя харчавання ажыццяўлялася з захаваннем санітарна-гігіенічных і тэхналагічных патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да кулінарнай апрацоўкі харчовых прадуктаў. Гарачым харчаваннем ахоплена 100% навучэнцаў.

Ва ўстанове захоўваюцца паветраны, светлавы і цеплавы рэжымы, выконваюцца санітарна-гігіенічныя патрабаванні да школьнай мэблі, вучэбнага абсталявання.

Матэрыяльна-тэхнічная база школы здавальняючая. Члены педагагічнага калектыву  і вучні маюць магчымасць карыстацца інтэрнэт-рэсурсамі. 

 На працягу года праводзіліся мерапрыемствы, якія былі накіраваны на павышэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці вучняў. Ва ўсіх класных кабінетах ёсць інструкцыі па ахове працы, супрацьпажарныя інструкцыі, графікі праветрывання кабінетаў, вугалкі здароўя. Абсталявана спартыўная зала.

Ва ўстанове адукацыі праводзіліся вучэбныя трэніроўкі па эвакуацыі вучняў і работнікаў школы ў выпадку надзвычайных сітуацый, у тым ліку пажару. Сістэматычна абнаўляліся стэнды:  “Пажарная бяспека”, “Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў і пажарных”, “Правілы дарожнага руху. Бяспечны шлях у школу”.

На працягу года 2 вучні аздараўліваліся ў санаторных школах (у 2021/2022 – 6; 2020/2021 – 3 вучні).

Вывады:  

- адукацыйны працэс ажыццяўляўся ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для адукацыйных устаноў;

- створана неабходная вучэбна-матэрыяльная база для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу;

- створаны ўсе ўмовы для бяспечнай жыццядзенасці вучняў;

- агульны стан вучэбных кабінетаў здавальняючы

Асноўныя накірункі работы ў 2023/2024 навучальным годзе:

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў; стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; фарміраванне станоўчага іміджу ўстановы адукацыі праз супрацоўніцтва з соцыумам, СМІ.

Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу

Вучэбны план установы адукацыі 2022/2023 навучальнага года складзены на падставе тыпавога вучэбнага плана і накіраваны на рэалізацыю сацыяльнага заказу грамадства ў вырашэнні задач адукацыі.   У адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі быў складзены расклад урокаў, факультатыўных заняткаў, гурткоў, падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў. Максімальна дапушчальная нагрузка вучняў адпавядала нормам вучэбнага плана.

Праграмы і іх практычная частка  ў 2022/2023 навучальным годзе былі выкананы. Вучэбная праграма была засвоена ўсімі вучнямі і выхаванцамі дашкольнай групы.

Па выніках анкетавання былі арганізаваны факультатыўныя заняткі ў І-ХІ класах па вучэбных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, на аснове заяў законных прадстаўнікоў вучняў па наступных вучэбных прадметах: беларуская мова  ў І, ІІ, ІІІ, ХІ класах – 31/40,3% ад агульнай колькасці вучняў (у 2021/2022 – 23/27,4%; 2020/2021 навуч. годзе – 23/33%),  матэматыка ў ІХ, ХІ класах  – 11/14,3% (у 2022/2023 – 39/46,4%; 2020/2021 навуч. годзе – 36/47%), гісторыя ў ІХ класе – 8/10,4%, выяўленчае мастацтва – 7/9%. Арганізаваны выхаваўчыя факультатыўныя заняткі: “Асновы праваслаўнай культуры” (І клас), “Асновы духоўна-маральнай культуры” (V клас), “Падрыхтоўка навучэнцаў да сямейнага жыцця” (Х клас). Агульны працэнт ахопу вучняў  факультатыўнымі заняткамі склаў 70% (2022/2023 – 83,5%; 2020/2021 навуч.год – 82%).

 У выніку правядзення маніторынгу  якасці ведаў па вучэбных прадметах працэнт якасці ведаў за 2022/2023 склаў 96%, што на 1,1% ніжэй, чым у 2021/2022 навучальным годзе (97,1 %), (у 2020/2021 - 95,2 %).

 Пераважае сярэдне-дастатковы ўзровень навучання: 54/84,4% (2021/2022 - 61 вучань – 87,1%; 2020/2021 навуч. год – 44 вучні – 69,8%). Высокі ўзровень навучання назіраецца ў 10/15,6% (2021/2-2022 - 8 вучняў – 11,4% (2020/2021 навуч. год – 16 вучняў – 25,3 %). Здавальняючы ўзровень – 0 вучняў (2021/2022 - 1 вучань – 1,5%; 2020/2021 навуч. год – 3 вучні – 4,8 %). Сярэдні бал па вучэбных  прадметах   склаў 7,4 (2021/2022 – 7,4; 2020/2021 навуч. год – 7,5).

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі здавалі ўсе 8 вучняў ІХ класа. Сярэдні бал за год і па выніках экзаменаў склаў:  беларуская мова – 6,6/6,8 (+0,2); руская мова – 6,9/ 6,9; матэматыка – 5,8/ 5,9 (+0,1), па гісторыі Беларусі 6,8/ 7,3 (+0,5). 

Па выніках завяршэння навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 8 вучняў IX класа атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі звычайнага ўзору.

З 8 выпускнікоў IX класа будуць працягваць атрымліваць сярэднюю адукацыю 3 вучні (37,5%), у прафесійна-тэхнічнай установе – 1 (12,5%), у сярэдніх спецыяльных установах – 4 (50%).

          Па выніках завяршэння навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўсе 8 навучэнцаў паспяхова здалі цэнтралізаваныя экзамены, нездавальняючых адзнак няма. Па беларускай мове ўсе вучні павысілі адзнакі. Падагульняючы сярэдні бал 9, што вышэй за гадавы на 1 бал. Па матэматыцы павысілі на 1 бал 2 вучні. Падагульняючы сярэдні бал 8,3, што вышэйшы за гадавы на 0,6 бала. Па гісторыі Беларусі 4 вучні панізілі свой бал, 1 павысіў. Падагульняючы сярэдні бал 7,4, што на 0,2 ніжэйшы за гадавы.

7 выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ (87,5%), 1 – будзе атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю (12,5%).

Важным паказчыкам работы педагагічнага калектыву з’яўляецца рэзультатыўнасць удзелу ў прадметных алімпіядах. У 2022/2023 навучальным годзе 24 вучні прынялі ўдзел у раённых алімпіядах  (у 2021/2022 – 28; 2020/2021 навуч. годзе – 22 вучні). Каманда алімпіяднікаў атрымала 9 прызавых месцаў (у 2021/2022 – 12; 2020/2021 навуч. годзе – 7  прызавых месцаў). Працэнт паспяховасці ўдзелу склаў 37,5% (у 2021/2022 – 42,9; 2020/2021 навуч. годзе – 32%). У ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 2 прызавых месц (у 2021/2022 – 5; 2020/2021 навуч. годзе – 2 прызавыя месцы). У раённай алімпіядзе малодшых школьнікаў “Таленавітыя дзеці” 1 прызавыя месцы (у 2021/2022 – 2; 2020/2021 – 2 прызавыя месцы). У раённай алімпіядзе сярод вучняў другой ступені дыпломы атрымалі 6 вучняў (у 2021/2022 – 5; 2020/2021 – 3 дыпломы). Аднак у алімпіядах на ўзроўні вобласці і рэспублікі рэзультаты адсутнічаюць.  Вучні школы актыўна прымалі ўдзел у дыстанцыйных алімпіядах, алімпіядзе па фінансавай граматнасці, аднак прызавых месц няма.

Важнае месца ў рэалізацыі прыярытэтных накірункаў адукацыі ў сучасным інфармацыйным грамадстве займае навукова-даследчая дзейнасць навучэнцаў. У 2020/2021 навучальным годзе выхавацелі і выхаванцы дашкольнай групы, вучні і настаўнікі  распрацоўвалі даследаванні па 8 тэмах (у 2021/2022 – 9; 2020/2021 навуч. годзе – 9 работ ).  Для ўдзелу ў раённых канферэнцыях было адабрана 5 работ. У раённым фестывалі “Я – даследчык”  удзельнічала 1 работа і была адзначана дыпломам 3 ступені (у 2021/2022 – не ўдзельнічалі; 2020/2021 - 1 работа, якая была адзначана дыпломам І ступені. На абласным фестывалі гэта работа была адзначана дыпломам І ступені). У раённай канферэнцыю “Дерзайте, вы талантливы!” удзельнічалі 3 работы (у 2021/2022 – 3; у 2020/2021 навуч. годзе – 4). Дыпломамі адзначаны 2 работы (у 2021/2022 – 2; 2020/2021 – 3). Для ўдзелу ў конкурсе работ даследчага характару(канферэнцыі) вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці былі накіраваны 4 работы, две удзельнічалі ў конкурсе, але дыпломаў няма (у 2021/2022 – 5, але не былі адабраны для ўдзелу; у 2020/2021– 5 работ, 1 работа адзначана дыпломам 2 ступені і дыпломам 3 ступені на рэспубліканскім этапе. Рэзультатыўнасць удзелу ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў  адмоўны.  

         Для паспяховага выканання гадавой задачы была створана сістэма ўнутранага  кантролю: аператыўны, тэматычны, у працэсе якога  выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі.

          Дашкольная група. На працягу навучальнага года на платнай аснове функцыянаваў гурток “Рыхтуемся  да школы”, які наведвала 9 выхаванцаў. На бясплатнай аснове працаваў гурток “У гасцях у казкі”, які наведвала 13 выхаванцаў. Дадатковымі паслугамі ахоплена 100 % выхаванцаў.

              На падставе вывучэння запытаў законных прадстаўнікоў выхаванцаў з 01.09.2020 ва ўстанове адукацыі была арганізавана дзейнасць прагулачнай групы, якая працавала на бюджэтнай аснове. З верасня прагулачную групу наведвалі два дзіцяці. Адукацыйны працэс ў дашкольнай групе ажыццяўляўся ў адпаведнасці Адукацыйны працэс у дашкольнай групе ажыццяўляўся ў адпаведнасці з вучэбным і гадавым планам, раскладам спецыяльна арганізаванай дзейнасці.

  Дашкольная група налічвала 13 выхаванцаў (у 2021/2022 – 21; 2020/2021– 16). Працэнт ахопу выхаванцаў  ад 3 да 6  гадоў складае  100 %. Рэжым работы - 10 г. 30 хвілін. У дашкольнай групе працавалі 2 педагогі, 1 – вышэйшая адукацыя, 1 – сярэдняя спецыяльная); 1 педагог першай кваліфікацыйнай катэгорыяй і 1 з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Згодна са штатным раскладам, група не ў поўнай меры ўкамплектавана педагагiчнымi кадрамi (вакансія – 0,25 стаўкі музычнага кіраўніка).

          На працягу года выхавальнікі, настаўнік-дэфектолаг працавалі над фарміраваннем моўнага развіцця выхаванцаў шляхам тэатральнай дзейнасці. Аналіз работы  паказаў, што задачы па развіцці маўлення рэалізоўваліся ў розных відах дзейнасці: спецыяльна арганізаванай, нерэгламентаванай, пры правядзенні  рэжымных момантаў. Аналіз вынікаў работы дашкольнай групы сведчыць аб неабходнасці ўдасканалення работы па фарміраванні патрыятычнага і грамадзянскага выхавання, над ўдасканалення работы па фарміраванню нацыянальнай свядомасці праз далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа.

          У дашкольнай групе наладжана сувязь з першым звяном школы, што садзейнічала фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу. Пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай садзейнічалі экскурсіі ў школу: спартыўную залу, бібліятэку, навучальныя класы, камп’ютарны клас, столовую.

Па выніках медыцынскага агляду вызначана, што 3 выхаванцы маюць маюць I групу здароўя, 10 – II групу здароўя; 12 адносяцца да асноўнае групы па фізкультуры, 1 – ЛФК (парушэнне асанкі). Як паказвае аналіз, з такой групай здароўя дзеці прыйшлі ва ўстанову дашкольнай адукацыі. Колькасць прапушчаных дзён па хваробе склала 1,3 (2021/2022 – 1,4; 2020/2021 – 1,2).

 За перыяд знаходжання ў групе інтэграванага навучання і выхавання стан здароўя не пагоршыўся: здаровых 12/92,3%, мелі адхіленні ў здароўі – 1/7,7% (2021/2022 - здаровых – 20 (95,2%), мелі адхіленні ў здароўі – 1 (4,8%) (2020/2021 – здаровых – 89,5%, адхіленні ў здароўі – 10,5,3%). Наладжана сістэма загартоўвання і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне прастудных захворванняў і грыпу. Штодзень  у меню ўключаліся  садавіна, свежая гародніна, сокі, напоі з шыпшыны. Нормы па асноўных прадуктах харчавання выконваліся на 97% (2021/2022 - 97,3%; 2020/2021 - 96,4%).

          На працягу навучальнага года была праведзена работа па ўмацаванню матэрыяльна - тэхнічнай базы. За 2022/2023 навучальны год набыта дзіцячае гульнявое абсталяванне на 380 руб., спартыўны інвентар на 150 руб., прынтар на суму 800 руб. (У 2021/2022 было набыта абсталявання на 1056 беларускіх  рублёў; у 2020/2021 набыта абталявання на 500.22 беларускіх  рублёў). Некаторыя віды цацак, гульняў патрабуюць замены новымі. Забяспечанасць сродкамі навучання і выхавання складае 97,1% (2021/2022 – 93,7%), вучэбна-метадычнымі выданнямі для педагагічных работнікаў – 100% (2021/2022 – 95%), для выхаванцаў – 98,5% (2021/2022 – 94,4%), надворным абсталяваннем усяго толькі – 77,8%.

Вывады:

- ва ўстанове адукацыі створаны ўмовы для забеспячэння правоў кожнага дзіцяці на атрыманне  адукацыі ў адпаведнасці з яго патрабаваннямі і магчымасцямі;

- вучэбны план складзены на аснове тыпавога вучэбнага плана і адпавядае  патрабаванням;

- захоўваюцца нарматывы максімальна дапушчальнай нагрузкі вучняў, гігіенічныя патрабаваннні;

- ацэнка рэалізацыі вучэбных праграм, тэматычнага планавання выявіла іх адпаведнасць адукацыйнаму стандарту;

- узровень вучэбных дасягненняў вучняў застаецца сярэдне-дастатковым;

-панізіўся працэнт ахвата вучняў факультатыўнымі заняткамі;

- панізіўся паказчык пераможцаў раённых алімпіяд,

- панізілася рэзультатыўнасць удзелу ў конкурсе работ даследчага характару(канферэнцыі);

- неабходна працягваць работу па папаўненні матэрыяльна-тэхнічнай базы дашкольнай групы.

Асноўныя накірункі работы ў 2023/2024 навучальным годзе:

задавальненне ўсіх адукацыйных патрабаванняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў; павышэнне рэзультатыўнасці ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, навукова-практычных канферэнцыях, творчых конкурсах; аптымізацыя форм і метадаў арганізацыі вучэбнага працэсу з улікам пазнавальных магчымасцей вучняў; пашырэнне сеткі адукацыйных паслуг для павышэння ўзроўню вучэбных дасягненняў вучняў і па падрыхтоўцы вучняў да ЦЭ; выкарыстанне розных форм пазаўрочнай работы для развіцця пазнавальнага інтарэсу вучняў, выяўленне і развіццё іх здольнасцей; удасканальванне работы выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па стварэнні ўмоў для фарміравання нацыянальнай свядомасці праз далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа.

Выхаваўчая і ідэалагічная работа

Мэтай выхаваўчай работы педагагічнага калектыву школы ў 2022/2023 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для фарміравання інтэлектуальнай, сацыяльна-адаптаванай, сацыяльна-актыўнай асобы з устойлівай грамадзянскай пазіцыяй.

Рэалізацыя мэты выхавання ажыццяўлялася з дапамогай выхаваўчых мерапрыемстваў, класных і інфармацыйных гадзін,  урокаў, а таксама праз наведванне аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў, спартыўных секцый, праз удзел у абласных і раённых конкурсах і спаборніцтвах.

Ва ўстанове былі створаны неабходныя ўмовы для арганізацыі працэсу выхавання. Арганізацыю выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі ажыццяўлялі 11 класных кіраўнікоў. Узровень прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў дастаткова высокі: вышэйшая адукацыя - 73%, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя 55%, першая кваліфікацыйная катэгорыя 18%, другая кваліфікацыйная катэгорыя 9%, без катэгорыі - 18%. Гэта вопытныя педагогі, якія маюць дастатковыя веды па методыцы арганізацыі выхаваўчай работы з класным калектывам. Для аказання метадычнай дапамогі арганізавана работа метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў,  тэматыка  паседжанняў якога адлюстроўвае найбольш актуальныя пытанні выхавання асобы.

З 1 верасня 2021 года працуе кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні. Для правядзення адпаведнай цырымоніі ўносу і вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі была створана Сцягавая група, падбор удзельнікаў і адпрацоўку дзеянняў якой была даручана кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні

Падчас навучальнага года былі правядзены адзіныя урокі, прысвечаных памятным падзеям, дзяржаўным святам і знамянальным датам у гісторыі Рэспублікі Беларусь (Дзень ведаў – 1 верасня; Дзень народнага адзінства – 17 верасня; Аб чым званяць званы Хатыні – 22 сакавіка; Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка; Нам гэты свет завешчана берагчы – 9 мая; Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны – 15 мая).

Асаблівую значнасць і прыярытэтнасць мае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў. Фарміраванню асобы навучэнца як патрыёта і грамадзяніна спрыяла правядзенне мерапрыемстваў: патрыятычная акцыя “Абеліск”, святочны прыём у акцябраты “Салют піянерскаму папаўненню!”,  мітынг-рэквіем у вёсцы Колкі, лінейка Памяці “Аб подзвігах юных”, акцыя “Памяць”, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў”, “Жывуць у памяці заўжды”, аўтапрабег  "У адзінстве сіла", выстава-агляд “Разам – мы Беларусь”, конкурсна-спартыўная праграма “Будучыя абаронцы Радзімы” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пазнавальная праграма “Канстытуцыя – галоўны закон нашай краіны”, гістарычны калейдаскоп “Па сцяжынках гісторыі: сімволіка маёй вобласці і раёна”,  да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі гадзіна інфармавання “Дзень адзінства народаў” , дзень памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі,  гадзіна памяці “Чарнобыль – наш боль акцыі: “Падарунак ветэранам”, “Увага помнікам і магілам ветэранаў вайны”, гістарычны экскурс “Шлях да Перамогі” і інш. Было праведзена 6 выяздных экскурсій.

На працягу навучальнага года сістэматычна праводзіліся адзіныя дні інфармавання, ШАГ, на якіх абмяркоўваліся палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя пытанні, вывучаліся  прававыя  нормы  дзяржавы, біяграфіі  вядомых  грамадзян-патрыётаў нашай  краіны.  У кожным  класным  кабінеце  аформлены  вугалкі  дзяржаўнай сімволікі, класныя  вугалкі.

На падставе гадавога плана работы ўстановы адукацыі, плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы, з мэтай якаснай арганізацыі шостага школьнага дня, стварэння спрыяльных умоў выхавання навучэнцаў, рознабаковага змястоўнага развіцця, зніжэння правапарушэнняў сярод непаўналетніх ва ўстанове адукацыі распрацаваны план работы ў шосты школьны дзень. Для навучэнцаў арганізоўваліся спартыўна-масавыя мерапрыемствы, праводзілася прафарыентацыя, прафілактычная работа з сем’ямі, дзеці ў якіх знаходзяцца ў СНС, мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Суботні дзень у школе праводзіўся ў выглядзе тэматычнага дня. Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання (першая субота месяца), Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця (другая субота месяца), Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі (трэцяя субота месяца), Дзень узаемадзеяння з сям’ёй (чацвёртая субота месяца). Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Навучэнцы гурткоў пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі прымалі ўдзел у раённых і абласных конкурсах.

Рэзультатыўна праходзяць спартыўныя трэніроўкі па валейболе, футболе, тэнісе.

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўлялася ўдасканальванне сістэмы работы аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый. У 2022/2023 навучальным  годзе  ва  ўстанове  адукацыі  дзейнічала 7 аб’яднанняў па інтарэсах: “Папяровы цуд” (кір. Неліповіч С.С.), “Юныя таленты” (кір. Каляіна Л.В.), “Умелыя ручкі” (кір. Неліповіч С.С.), “Чароўная майстэрня” (кір. Неліповіч С.С.), “Кветкаводы” (кір. Цыган І.І.) і 2 спартыўныя секцыі па футболе (кір. Кніга І.А.), якія ажыццяўлялі  сваю  дзейнасць  па  тыпавых  праграмах  у адпаведнасці з   графікам  работы. Усяго гуртковай работай ахоплена 74% навучэнцаў.

У 2022/2023 навучальным годзе ажыццяўляўся кантроль за наведваннем установы адукацыі навучэнцамі. Пытанні аб пропусках заняткаў разглядаліся на нарадах пры дырэктару, на школьных Саветах прафілактыкі. Вучняў, якія прапусцілі заняткі без уважлівай прычыны, не назіралася. Гэтаму спрыялі  прафілактычныя гутаркі.

Школьны народны гісторыка-этнаграфічны  музей “Гісторыя вёскі Морач” дзяржаўнай установы адукацыі “Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна” ў перыяд 2022/2023 навучальнага года  працаваў згодна з планам работы музея. План прадугледжвае работу музея па наступных кірунках:

  • улік і захаванне экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў музея;
  • работа па папаўненні музея новымі экспанатамі;
  • работа па аднаўленні экспазіцый музея;
  • экскурсійная работа;
  • даследчая работа.

 У музеі вядзецца кніга ўліку асноўнага і дапаможнага фонду, была праведзена работа па пераводзе экспанатаў у лічбавы фармат. Дзейнічае сайт школьнага музея.

Школьны народны гісторыка-этнаграфічны музей “Гісторыя вёскі Морач” з’яўляецца асноўным рэсурсам па патрыятычным выхаванні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. Краязнаўчы матэрыял выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Актыўна вядзецца даследчая, краязнаўча-турысцкая і пошукавая работа, праводзяцца экскурсіі, выставы, лекцыі і іншыя мерапрыемствы для навучэнцаў, іх бацькоў, настаўнікаў і ўсіх зацікаўленых людзей. Згодна з кнігамі ўліку ў музеі налічваецца 882 экспанатаў, з іх 753 асноўнага фонду, 129 дапаможнага фонду. У наступным навучальным годзе будзе працягвацца работа па папаўненні музейнага фонду новымі экспанатамі і матэрыяламі.

За 2022/2023 навучальны год у музеі было арганізавана 7 тэматычных выстаў. За 2022/2023 навучальны год ў музеі было падрыхтавана 10 экскурсаводаў, за адзначаны перыяд было праведзена 45 экскурсіі.

На працягу навучальнага года былі арганізаваны экскурсія ў раённы Цэнтр рамёстваў, літаратурны музей М. Багдановіча, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама навучэнцы прынялі ўдзел у асвячэнні паклоннага крыжа, устаноўленага на ўездзе ў аграгарадок Морач.

Сваю дзейнасць ажыццяўляюць грамадскія аб’яднанні і арганізацыі – БРПА і БРСМ, а таксама валанцёрскі атрад “Добрае сэрца”. Ахоп навучэнцаў, уцягнутых у дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, складае 100%. На канец навучальнага года ў радах БРПА налічвалася  46 вучняў (акцябрат – 15, піянераў – 31), у  БРСМ – 20 вучняў.

Вывады:

- ва ўстанове адукацыі пастаянна праводзіцца работа, якая накіравана на ідэйнае і грамадска-патрыятычнае станаўленне асобы вучня праз уключэнне ў сацыяльна-значымую дзейнасць, на фарміраванне ў вучняў грамадзянскай адказнасці, прававой самасвядомасці, духоўнасці і культуры;

- на належным узроўні ажыццяўляецца арганізацыя шостага школьнага дня: змест мерапрыемстваў разнастайны, наладжваецца ўзаемадзеянне з агранізацыямі, якія знаходяцца на тэрыторыі Морацкага сельвыканкама;

- неабходна актывізаваць работу па арганізацыі правядзення экскурсій;

          - музей з’яўляецца састаўной  часткай  выхаваўчага працэсу адукацыйнай установы, таму неабходна і далей ажыццяўляць работу па зборы матэрыялаў, неабходна сабраць звесткі пра настаўнікаў, якія працавалі ва ўстанове адукацыі ў розныя гады, з пачатку заснавання, папулярызаваць дзейнасць школьнага музея ў раёне і вобласці.

Асноўныя накірункі работы ў 2023/2024 навучальным годзе:

узмацненне духоўна-маральнага і патрыятычнага накірунку адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем форм і  метадаў работы, якія запатрабаваны ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі; удасканальванне работы па  арганізацыі вольнага часу вучняў;   прафілактыка правапарушэнняў паводзін непаўналетніх; работа па фарміраванні мадэлі вучнёўскага самакіравання і педагагічнай падтрымкі дзейнасці  дзіцячых і маладзёжных арганізацый; актывізацыя работы школы ў шосты школьны дзень праз узаемадзеянне з сям’ёй і соцыума; актывізаваць работу па арганізацыі правядзення экскурсій; ажыццяўляць работу па зборы матэрыялаў для папаўнення музейных экспазіцый, папулярызаваць дзейнасць школьнага музея ў раёне і вобласці.

Работа з педагагічнымі кадрамі

Ва ўстанове адукацыі працуе дастаткова кваліфікаваны і стабільны калектыў, які складаецца з 23 педагогаў (з іх 2 сумяшчальнікі): 18/78%  мае  вышэйшую педагагічную адукацыю, 5/22% – сярэднюю спецыяльную.

Большасць педагогаў мае стаж  ад 20 да 40 гадоў (61%). Педагагічны стаж 10 гадоў і больш у 30 %, менш 10 гадоў у 9%.

11/48% маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 9/39% – першую кваліфікацыйную катэгорыю, 1/4% – другую, 2/9% без катэгорыі. У 2022/2023 навучальным годзе 7 педагогаў павысілі кваліфікацыйную катэгорыю: 1- на другую, 2 – на першую, 4 – на вышэйшую (у 2021/2022 -2 педагогі павысілі кваліфікацыйную катэгорыю: 1 – першую, 1 – вышэйшую; у 2020/2021 навучальным годзе павысілі катэгорыю 3: 1 – вышэйшую, 1  – першую. 1 – другую). Аднак ва ўстанове маюцца 5 педагогаў, якім першая катэгорыя прысвоена звыш 15 гадоў. Неабходна ў бягучым годзе скіраваць увагу на далейшае павышэнне кваліфікацыйнай. За 2022/2023 навучальны год курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі 11 педагогаў (2021/2022  - 9, адзін з іх дыстанцыйна; у 2020/2021 навуч. годзе – 8 педагогаў).

Ва ўстанове адукацыі створана сістэма кіравання, функцыянуюць органы самакіравання: педагагічны савет, папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт. Кіраванне школай ажыццяўляецца на аснове сістэмнага аналізу, што дазваляе кіраўніцтву бачыць, ацэньваць і якасна змяняць адукацыйны працэс, прагназаваць шляхі яго далейшага развіцця, выпраўляць выяўленыя недахопы. Кіраўніцтва школы сумесна з прафсаюзным камітэтам эфектыўна працуюць над стварэннем спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве.

У 2022/2023 навучальным годзе праведзены 3 тэматычныя педагагічныя саветы: “Ад здароўезберажэння да якаснага навучання”, “Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне навучэнцаў у кантэксце сучаснасці”, “Паспяховая рэалізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці навучэнцаў як неабходны фактар павышэння якасці адукацыі”. Тэматыка актуальная, вызначана на падставе праблемна-арыентаванага аналізу работы ўстановы адукацыі за мінулы навучальны год.

Адзін раз у месяц праводзіліся нарады пры дырэктару. Разам з запланаванымі пытаннямі разглядаліся актуальныя пытанні, заслухвалася інфармацыя па выніках самакантролю, справаздачы настаўнікаў, класных кіраўнікоў. Па выніках педагагічных саветаў і нарад пры дырэктару прымаліся канкрэтныя кіраўніцкія рашэнні па вывучэнні пытанняў, звязаных з рашэннем задач, накіраваных на дасягненне мэты работы школы. Даручэнні выкананы ў поўным аб’ёме і своечасова.

Ва ўстанове адукацыі працавала 4 метадычныя аб’яднанні: “Лінгва” – настаўнікаў гуманітарнага цыклу, “Супольнасць” – настаўнікаў матэматычна-прыродазнаўчага цыклу, “Пачатковец” – настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай групы, “Альтэрнатыва” – класных кіраўнікоў. Згодна з планам работы праводзіліся пасяджэнні метадычных аб’яднанняў, адкрытыя ўрокі, семінары, круглыя сталы. Метадычная работа  была накіравана на стварэнне ўмоў для ўдасканалення ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў і выхавальнікаў, іх кампетэнтнасці ў прадмеце і методыцы выкладання з мэтай павышэння якасці адукацыі.

У 2022/2023 навучальным годзе праведзена работа па вывучэнні і абагульненні  педагагічнага вопыту 7 педагогаў: настаўніка пачатковых класаў Нупрэйчык В.У., выхавальніка Рошчынай Н.М., кіраўніка фізічнага выхавання Мінец Ю.І., настаўніка-дэфектолага Алейчык Г.К., настаўніка працоўнага навучання Неліповіч С.С., настаўніка фізічнай культуры і здароўя Ванзонак А.У. Матэрыялы з вопыту работы былі апублікаваны толькі настаўніка пачатковых класаў ў часопісе «Образование Минщины» («Лучше один раз увидеть” № 3 (98), 2022. У 2023/2024 навучальным годзе неабходна правясці работу па размяшчэнню матэрыялаў з вопыту работы педагогаў у сродках масавай інфармацыі.

Вывады:

- задачы, якія былі пастаўлены  ў 2022/2023 навучальным годзе па рабоце з педагагічнымі кадрамі, у асноўным былі рэалізаваны;

- павышэнне кваліфікацыі і майстэрства настаўнікаў  і выхавальнікаў дазваляе спалучыць змест і характар метадычнай работы з ходам і рэзультатамі рэальнага адукацыйнага працэсу;

- якасны склад педагагічных работнікаў сведчыць аб добрым патэнцыяле педагагічнага калектыву, аб магчымасцях па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, павышэнні якасці адукацыі;

- кіраўніцтва, атэстацыйная камісія ўстановы адукацыі мэтанакіравана працуюць над стварэннем станоўчай матывацыі педагагічных кадраў на павышэнне кваліфікацыйных катэгорый;

-  выбар зместу, форм і метадаў метадычнай работы ажыццяўляецца з улікам індывідуальных асаблівасцей, узроўню прафесійнай падрыхтоўкі і патэнцыяльных магчымасцей кожнага члена калектыву;

Асноўныя накірункі работы ў 2023/2024 навучальным годзе:

стварэнне ўмоў для ўдасканальвання педагагічнага майстэрства настаўнікаў і развіцця іх прафесійных  кампетэнцый; забеспячэнне практыкаарыентаванага характару работы метадычных аб’яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў; мэтанакіраваная работа над стварэннем станоўчай матывацыі педагагічных кадраў на павышэнне кваліфікацыйных катэгорый; актывізацыя педагогаў па размяшчэнні матэрыялаў з вопыту работы ў сродках масавай інфармацыі.

Псіхолага-педагагічнае і медыка-сацыяльнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу 

Захаванне здароўя дзяцей – адзін з галоўных накірункаў  работы ўстановы адукацыі. Стан здароўя вучняў ацэньваўся па выніках  вывучэння ўнутрышкольнай медыцынскай дакументацыі. У 2021/2022 навучальным годзе практычна здаровых  дзяцей – 50/63,3%, мелі адхіленні ў здароўі – 29/36,7% (у 2020/2021 навучальным годзе практычна здаровых  дзяцей – 41/53,2%, мелі адхіленні ў здароўі – 36/46,7%). У параўнанні з мінулым навучальным годам на 10,1% павялічылася колькасць практычна здаровых вучняў. Такім чынам, за мінулы год назіраецца зніжэнне колькасці дзяцей з прастуднымі захворваннямі на 1,2% (у 2021/2022– 8/8,6%, у 2020/2021 – 9/9,8%). Адмоўную дынаміку маюць захворванняў эндакрыннай сістэмы на 4,3% (у 2021/2022 – 5/5,4%, у 2020/2021 – 1/1,1%), парушэння зроку на 3,1% (у 2021/2022 – 14/14%, у 2020/2021 – 10/10,9. У 2021/2022 навучальным годзе ў І групе здароўя налічвалася 8/10,1% вучняў і 6 выхаванцаў дашкольнай групы (28,6%) ,у  ІІ – 65/82,3%, у ІІІ – 4/5,1%,  у ІV – 2/2,5%,  інваліднасць маюць – 2/2,5%, СМГ – 3/3,8%.

На працягу наступнага навучальнага года неабходна ствараць ўмовы для падтрымання і ўмацавання здароўя вучняў у рэжыме школьнага дня  праз састаўленне раскладу ўрокаў з улікам дзён павышанай і паніжанай працаздольнасці, правядзенне метадычных нарад па выкарыстанні здароўезберагальных тэхналогій, прапаганду здаровага ладу жыцця на ўроках і пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў, праз эфектыўныя формы арганізацыі спартыўна-аздараўленчай работы. Неабходна садзейнічаць фізічнаму і псіхічнаму развіццю і падтрымцы здароўя вучняў і настаўнікаў, выкарыстоўваючы сучасныя  адукацыйныя тэхналогіі з мэтай забеспячэння  станоўчага эмацыянальнага стану вучняў і настаўнікаў. Удасканальваць работу па фарміраванні высокай пазнавальнай актыўнасці вучняў пры ўмове захавання іх здароўя, маральнай, псіхічнай і сацыяльнай устойлівасці і стабільнасці.

Работа педагога сацыяльнага пачынаецца з аналітычных даных школьнага соцыума і складання сацыяльнага пашпарта школы. На пачатак/канец 2022/2023 навучальнага года сацыяльны пашпарт установы адукацыі наступны: усяго навучэнцаў 83/77 і выхаванцаў 14/13, дзяцей-інвалідаў – 3/4, дзяцей з АПФР – 18/18, колькасць непаўналетніх,  якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы – 3/4, ІПР – 0/0, колькасць шматдзетных сем’яў – 12/10, малазабяспечаных – 1/3, няпоўных – 13/12, апякунскіх – 2/2. Былі праведзены рэйды “Сям’я”, “Канікулы”. Штотыднёва праводзілася абследаванне і аналіз умоў пражывання і выхавання непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Матэрыялы  разглядаліся  на пасяджэннях  Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх штоквартальна.          

На працягу 2022/2023 навучальнага года з мэтай арганізацыі прафілактычнай работы па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў сярод навучэнцаў, абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, прафілактыкі курэння і п’янства, ужывання наркатычных рэчываў, прафілактыкі траўматызму, амаральных паводзін бацькоў і вучняў было праведзена 11 пасяджэнняў Савета ўстановы адукацыі па  прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, два з якіх былі пазачарговымі.

З мэтай папярэджання крызісных станаў і карэкцыі псіхалагічнага недабрабыту навучэнцаў у кастрычніку, лістападзе 2022 года праводзілася анкетаванне педагогам-псіхолагам ДУА “Клецкі СПЦ” навучэнцаў 5-11 класаў. У кастрычніку 2022 было праведзена анкетаванне адаптацыі вучняў 1, 5 класаў з мэтай выяўлення актуальнага ўзроўню развіцця дзяцей, дыягностыкі псіхалагічнай гатоўнасці дзяцей да навучання ў школе, выяўлення ўзроўню трывожнасці дзяцей, дыягностыкі псіхалагічнага клімату ў класе, вывучэння адносіны да вучэбных прадметах, самаадчування вучняў у школе. Па выніках анкетавання выўлена адсутнасць навучэнцаў, у якіх назіраюцца паказчыкі дэзадаптацыі і павышаны ўзровень асабістай трывожнасці. У лістападзе 2022 года было праведзена анкетаванне суіцыдальных намераў, якое дазваляе выявіць у дзяцей схільнасці да суіцыдальных-арыентаваных паводзін і прадухілення суіцыдальных спробаў у падлеткавым асяроддзі (агульны працэнт ахопу непаўналетніх – 95%). Сапраўднае дэпрэсіўны стан, цяжкая дэпрэсія, глыбокае зніжэнне настрою не выяўлены ні ў аднаго навучэнца сярэдняга і старшага звяна. У снежні 2022 года і студзені 2023 года былі праведзены псіхалагічныя трэнінгі для дзяцей з падвышанай трывожнасцю, наяўнасцю праяў дэпрэсіўнага стану. Яны былі арыентаваныя на знаёмства са сваімі псіхалагічнымі асаблівасцямі, моцнымі і слабымі бакамі, спосабамі іх карэкцыі, спосабамі зняцця трывожнасці. Усяго ў 2022/2023 навучальным годзе было праведзена 15 дыягнастычных даследаванняў: з настаўнікамі-3, з бацькамі-3, з вучнямі-9.

Вялікая ўвага ў 2022/2023 навучальным годзе надавалася сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На пачатак 2022/2023 навучальнага года на ўліку СНС знаходзіліся 3 непаўналетніх з 2 сем’яў. На канец 2022/2023 навучальнага года на ўліку СНС знаходзяцца 4 непаўналетніх з 2 сем’яў.

У 2022/2023 навучальным годзе з упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, ад грамадзян паступіла 5 паведамленняў аб сямейным недабрабыце (у 2021/2022– 3 паведамленні/ ↑ + 2): - УАСТ Клецкага райвыканкама - 1 (матэрыялы накіраваныя ў каардынацыйны савет-1);  - ад педагагічных работнікаў - 3 (матэрыялы накіраваныя ў каардынацыйны савет - 3); - дзяржаўных арганізацый – 1 (матэрыялы накіраваныя ў каардынацыйны савет-1). Па выніках праведзеных сацыяльных расследаванняў было прызнана 4 дзяцей з 2 сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Зняты з уліку СНС 3 дзяцей з 2 сямей, у сувязі з наладжваннем унутрысямейных адносін і  ўстараненнем фактараў, якія паслужылі прычынамі прызнання.

Прыведзеныя дадзеныя паказваюць, што ў сем’ях  прысутнічаюць розныя паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх, што сведчыць аб неабходнасці прымянення разнастайных мерапрыемстваў, цеснага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый з сем’ямі, накіраваныя на ўстараненне прычын і ўмоў, якія прывялі да стварэння неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі. Ні адна  з этых сем’яў раней не прызнавалася ў СНС.

На працягу 2022/2023 н.г. атрымалася дасягнуць стабільную станоўчую дынаміку ў сям’і, якая паўторна была прызнана ў СНС і знаходзілася на ўліку звыш 1 года. Таксама была знятая ў красавіку 2023 года сям’я, у якой выхоўваецца навучэнка 11 класа (бацькі прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці, выконвалі патрабаванні ўрача-нарколага, вялі цвярозы лад жыцця і не дапускалі ўзнікнення канфліктных сітуацый). Гэта ўнесла свае станоўчыя характарыстыкі ў агульную карціну сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку СНС.

Работа ўстановы адукацыі па ахове праў і свабод непаўналетніх вялася ў цесным супрацоўніцтве з Саветам Грамадскага пункта аховы правапарадку пры Морацкім сельскім выканаўчым камітэце, РАНС, РАУС, ЦРБ, ТЦСАН. Рэгулярна праводзіліся рэйды-наведванні з мэтай кантролю за створанымі жыллёва-бытавымі ўмовамі, правядзеннем вольнага часу непаўналетнімі, узаемаадносінамі паміж членамі сямей.

Сацыяльным педагогам праводзіліся групавыя і індывідуальныя кансультацыі з настаўнікамі, вучнямі і іх бацькамі. Усяго праведзена 95 кансультацыі: з настаўнікамі - 17, з бацькамі - 47, навучэнцамі - 31.   Тэматыка  кансультацый была разнастайнай.

Вывады:

- псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу ажыццяўлялася ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

- арганізавана сістэматычная работа па папярэджанні сямейнага недабрабыту, сацыяльнага сіроцтва, гвалту ў адносінах да дзяцей;

- рэгулярна праводзіцца работа па прафілактыцы асацыяльных паводзін, выяўленні, уліку і суправаджэнні дзяцей, якія патрабуюць сацыяльна-педагагічнай дапамогі;

- аказвалася сацыяльна-педагагічная, псіхалагічная і  прававая дапамога вучням з праблемамі ў адносінах, навучанні, развіцці, сацыялізацыі, вучням, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Асноўныя накірункі работы ў 2023/2024 навучальным годзе:

прафілактыка  сацыяльнага  сіроцтва, арганізацыя работы па ахове праў дзяцінства; забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай  падтрымкі вучняў; актывізацыя работы з бацькамі і грамадскасцю па  прапагандзе здаровага ладу жыцця; удасканальванне метадычнай работы педагога сацыяльнага.

Кіраўніцтва адукацыйным працэсам

У 2022/2023 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі былі праведзены  тэматычныя пасяджэнні педагагічнага савета. Акрамя тэматычных педагагічных саветаў праводзіліся інструктыўна-метадычныя нарады, на якіх разглядаліся пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, якасці вучэбных дасягненняў.

Штомесячна праводзіліся нарады пры дырэктару, інфармацыйна-аналітычныя і інфармацыйна-метадычныя нарады пры намесніку дырэктара. Разам з запланаванымі пытаннямі разглядаліся і бягучыя пытанні, заслухоўваліся аналітычныя даведкі, справаздачы настаўнікаў, класных кіраўнікоў, выхавальнікаў дашкольнай групы, сацыяльнага педагога.   

Самакантроль меў сістэмны характар. Штомесячна загадам дырэктара па школе вызначаліся аб’екты і ўчасткі кантролю, канкрэтныя тэрміны, адказныя, зацверджвалася праграма ажыццяўлення кантролю. Вынікі ўнутрышкольнага катролю падводзіліся на педагагічных саветах, нарадах пры дырэктару, пасяджэннях атэстацыйнай камісіі, пасяджэннях школьных метадычных аб’яднанняў, пры правядзенні круглых сталоў, семінараў, канферэнцый.   Па выніках кантролю прымаліся кіраўніцкія рашэнні. Усе запланаваныя катрольныя працэдуры былі выкананы.   

Вывады:

- ва ўстанове адукацыі дзейнічае эфектыўная сістэма кіраўніцтва і ўпраўлення, якая ахоплівае ўсе бакі  жыцця  і накіравана на канчатковы вынік;

- план самакантролю ў 2022/2023 навучальным годзе выкананы поўнасцю, сістэма самакантролю рэзультатыўная;

- неабходна ажыццяўляць кантроль за якасным правядзеннем урокаў і факультатыўных заняткаў, рэалізацыяй педагогамі, выхавальнікамі выхаваўчых задач вучэбных заняткаў, за наведваннем школы вучнямі, за вядзеннем школьнай дакументацыі;

- праблема школьнага ўрока (яго змястоўны і выхаваўчы патэнцыял, эфектыўнасць правядзення) застаецца актуальнай.

Асноўныя накірункі работы ў 2023/2024 навучальным годзе:

павелічэнне часткі калектыўнага кантролю, які павінен ажыццяўляцца ў формах прафесіянальных дыскусій, творчых справаздач, узаеманаведвання ўрокаў;  удасканальванне  кіраўніцтва на аснове развіцця аналітычных уменняў і навыкаў.

Фінансава- гаспадарчая дзейнасць установы адукацыі

Мэтай фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе з’яўлялася ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы для якаснай рэалізацыі адукацыйных задач. Асноўныя напрамкі работы: стварэнне бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выкананне праграмы энергазберажэння, умацаванне матэрыяльнай базы вучэбных кабінетаў.

 Недастатковасць бюджэтнага фінансавання стварыла ўмовы для прыцягнення дадатковых фінансавых сродкаў шляхам пазабюджэтнай дзейнасці: збор другаснай сыравіны, аказанне платных адукацыйных паслуг, праца ў лясгасе.

 У ходзе пазабюджэтнай дзейнасці спецрахунак установы адукацыі папоўніўся на 9280.44 рублёў. Сабрана 2  тоны макулатуры. План па выкананні платных паслуг выкананы на 209%, па выкананні платных адукацыйных паслуг на 118%.

 На працягу навучальнага года вялася работа па ўмацаванні матэрыяльнай базы: праведзены рамонт (атынкоўка і фарбаванне сцен) у вучэбным кабінеце 1 класа і ў пакоі вучнёўскіх грамадскіх арганізацый, касметычны рамонт у вучэбных класах, у памяшканнях дашкольнай групы, спартыўнай зале, майстэрні (заменены 12 варштатаў), харчаблоку, адрамантавана сантэхнічнае абсталяванне, заменены на энергазберагальныя 5 свяцільнікаў. Набыты 2 ламінатары, 6 інфармацыйных стэндаў. У якасці спонсарскай дапамогі ад АСБ “Беларусбанк” установа адукацыі атрымала 5 камп’ютараў.

  Праводзіцца работа па павышэнні працэнта аснашчанасці навучальных кабінетаў. Набываецца спартыўны інвентар, гульнявое абсталяванне для дашкольнай групы. З мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і зніжэння кошту харчавання для вучняў на прышкольным участку вырошчваецца гародніна (капуста, буракі, морква). Ва ўстанове адукацыі маецца сад з пладовымі дрэвамі (яблыня) і ягаднымі кустамі (парэчка). Частка прадукцыі здаецца ў нарыхтоўную кантору (у перыяд жнівень-кастрычнік 2022 года ад рэалізацыі яблык атрымана 360 рублёў). Педагогі і навучэнцы ўдзельнічаюць у пасадцы лесу ў Колкаўскім лясніцтве (на працягу 2022/2023 навучальнага года зароблена звыш 2 600  рублёў). Таксама на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы накіроўваюцца сродкі сабраныя папячыцельскім саветам.

  

Вывады:

  • матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адукацыі знаходзіцца ў здавальняючым стане;
  • праводзіцца работа па арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці.

Асноўныя накірункі работы ў 2023/2024 навучальным годзе:

  працягнуць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі; правесці рамонтныя работы ў кабінетах  фізікі, хіміі; працягваць работу па азеляненні тэрыторыі.      

 

 

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле