Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
У час канікул з выхаванцамі рознаўзроставай групы прайшоў фізкультурны вольны час "Куфар здароўя цудаў' .Дзеці ўдасканальвалі свае здольнасці. Атрымалі задор бадзерасні весялосці.
23 лютага ў дашкольнай групе Морацкай сярэдняй школы прайшло фізкультурная - спартыўнае свята "Будзем у войску служыць".
21 лютага ў дашкольнай групе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У гутарцы з выхаванцамі было адзначана, што неабходна беражліва адносіцца да сваёй роднай мовы, паважаць традыцыі і звычаі.
Прафілактычная гутарка аб правілах паводзін
10 кастрычніка з выхаванцамі дашкольнай групы ўчастковы інспектар міліцыі Клецкага РАУС Нупрэйчык Павел Мікалаевіч правёў прафілактычную гутарку аб правілах паводзін на дарозе, у грамадскіх месцах, а таксама нагадаў аб абавязковай наяўнасці святлоадбіўных элементаў.
Выпускны баль "Чулі радасную вестку?"
У дашкольнай групе прайшоў выпускны баль "Чулі радасную вестку?"
Выпускны ў дзіцячым садзе - дзень і сумны, і радасны адначасова: сум раставання і хвалюючае чаканне перад школай! Выпускны - гэта дзень, які ўсе чакалі са змяшаннымі пачуццямі, спрабуючы падоўжыць імгненне раставання з дзіцячым садам. Для дзяцей - гэта першы ў іх жыцці выпускны. Для бацькоў - гэта яшчэ адна пераадоленая разам з дзецьмі мяжа. А для педагогаў - гэта яшчэ адно растанне з любімымі выхаванцамі.
У добры шлях, нашы дарагія выпускнікі!
7 марта в Морочском детском саду был проведён утренник в канун праздника Международному дню 8 Марта, под названием "Подснежники для мамы".
Выхаванцы дашкольнай групы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у спартыўным свяце "Нашай арміі-салют", прысвечаным Дню абаронцы Айчыны.
7 лютага дзеці пабывалі ў гасцях у казачных герояў казкі «Церамок».
Пагулялі з героямі ў рухомыя гульні.
З цікавасцю дзеці расказвалі якія яны ведаюць зімовыя забавы. Гаварылі пра тэхніку бяспекі: на лыжах,санках,каньках .
У дашкольнай групе прайшло навагодняе свята “У гасцях у казкі”. Дзецям і іх бацькам ранішнік прынёс добры настрой і прыемныя ўражанні. Выхавальнікі, рыхтуючы навагоднюю казку, ставілі мэту: развіваць моўныя і вакальна-харавыя ўменні і навыкі, творчыя здольнасці выхаванцаў.
Цікава прайшоў у дашкольнай групе фізкультурны вольны час “Кошык здароўя”. Да дзяцей завітала прыгажуня Восень і яны разам збіралі ўраджай. Гэта дапамагло замацаваць уменні і навыкі асноўных рухаў у спаборніцтвах. Выхаванцы выказвалі свае меркаванні, чаму кошык з садавінай і агароднінай можна назваць “кошыкам здароўя”. Ад госці Восені ўсе атрымалі падарункі і добры настрой.
24 кастрычніка ў дашкольнай групе ўстановы адукацыі прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны Міжнароднаму дню школьных бібліятэк. Асноўныя задачы дня: пазнаёміць дзяцей з гісторыяй узнікнення кнігі, з асобай Ф.Скарыны, паказаць, як выглядалі першыя кнігі, сфарміраваць уяўленне пра бібліятэку, выхаваць павагу і цікавасць да прафесіі бібліятэкара, навучыць правілам паводзін у бібліятэцы