Мэта і задачы

Мэта і задачы развіцця ўстановы адукацыі  ў 2023/2024 навучальным годзе

 

Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобы вучня і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей, кампетэнцый і фарміраванню патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

 Задачы :

  1. Забяспечваць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях адукацыі праз развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі, прымянення актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі і выхаванцамі.
  2. Павышаць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы.
  3. Удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  4. Удасканальваць сістэму выхавання, якая забяспечвае фарміраванне ў вучняў духоўна-маральных каштоўнасцей, патрыятызму, грамадзянскасці, здаровага ладу жыцця, адказнасці, працавітасці праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.
  5. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле