Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
07.02.2024 У рамках правядзення прафілактычнай акцыі "Сябруем з законам" у школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства "Свет права" для навучэнцаў 1-4 класаў. Падчас мерапрыемства рабяты абмеркавалі такія паняцці, як "правы" і "абавязкі", азнаёміліся з асноўнымі правамі - правам на жыццё і імя, на бясплатную адукацыю, на медыцынскую дапамогу і іншыя. У ходзе абмеркавання, навучэнцы прыйшлі да высновы, што кожнае права нясе з сабой пэўныя абавязкі.
згарнуць06.01.2024 Бібліятэка запрасіла вучняў пачатковай школы на гульнявую праграму "Канікулы з цікавымі кнігамі"
згарнуць
11.12.2023-16.12.2024 У школьнай бібліятэцы адбылася акцыя "Жыві, кніга". Навучэнцы знаходзілі на паліцах кнігі, якім патрэбен рамонт і з задавальненнем іх абнаўлялі.
згарнуць16 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі «Падоўжым жыццё кнізе». Памочнікі бібліятэкі вельмі старанна і акуратна падклеілі старонкі, сцерлі надпісы, прывялі ў парадак вокладкі кніг, якія мелі патрэбу ў рамонце.
згарнуцьЗ 13 па 19 лістапада ў Беларусі праходзіць Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння. 17 лістапада ў школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна карысных парад "Курыць не модна". Рабяты даведаліся пра асаблівасці тытунёвай залежнасці, яе негатыўныя сацыяльныя і фізічныя наступствы, а таксама пра важнасць вядзення здаровага ладу жыцця.
згарнуць2 лістапада ў школьнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя новых кніг для малодшых школьнікаў. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі замежных пісьменнікаў
згарнуць28.10.2023 У школьнай бібліятэцы адбыўся літаратурны перапынак "Казка першакласніку". Пад час мерапрыемства вучні знаёмілі з народнымі казкамі.
згарнуць20 кастрычніка ў рамках «Тыдня бацькоўскай любові» протаіерэй Мікалай Буцько, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга аг. Морач правёў гутарку з навучэнцамі старэйшых класаў на тэму «Каштоўнасці сям'і», падчас якой расказаў пра хрысціянскае стаўленне да сям'і. А таксама расказаў рабятам пра святых Пятра і Фяўронію. На жыццёвым прыкладзе гэтых угоднікаў айцец Мікалай расказаў вучням аб хрысціянскай любові, подзвігу сямейнага жыцця і вернасці. Гутарка атрымалася вельмі жывой і актыўнай, навучэнцы з цікавасцю слухалі, задавалі шмат пытанняў.
згарнуць30.09.2023 Школьная бібліятэка запрасіла прыняць удзел ў акцыі "Дрэва пажаданняў". Вучні школы павіншавалі настаўнікаў з іх прафесійным святам.
згарнуць15.09.2022 Да Дня бібліятэк была праведзена гульнявая праграма "Падарожжа праз стагоддзі". У ёй прынялі ўдзел вучні 3-4 класаў.
згарнуць9 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня быў арганізаваны і праведзены круглы стол "Чытаем, разважаем, раім", які правяла бібліятэкар І. К. Шчурская. Рабяты пазнаёміліся з папулярна-адукацыйным выданнем «Гісторыя алімпійскага руху для кожнага «Хутчэй. Вышэй. Мацней.».
У кнізе, распрацаванай Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь, у даступнай форме на беларускай, рускай і англійскай мовах выкладзена гісторыя развіцця алімпійскага руху ў свеце і Беларусі, ідэалагічныя асновы алімпізму, месца нашай дзяржавы ў сусветнай алімпійскай сям'і.
6 красавіка ў школьнай бібліятэцы прайшоў урок, прымеркаваны да дня памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай. Протаіерэй Мікалай Буцько, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга аг. Морач, расказаў навучэнцам пра жыццё і хрысціянскі подзвіг святой праведнай Сафіі, пра важнасць захавання памяці вядомых нам святых зямлі беларускай.
згарнуць
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы бібліятэка Морацкай сярэдняй школы запрасіла на творчую сустрэчу з ветэранам педагагічнай працы Леванцэвіч Галінай Аляксандраўнай. Яна пазнаёміла вучняў са сваімі вершамі, якія піша на роднай мове.
згарнуць
У школьнай бібліятэцы прайшла гутаркаа " Роля інфармацыі ў сучасным свеце." Навучэнцы пачатковых класаў вучыліся карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі: даведачнай літаратурай, інтэрнэтам.
згарнуць16 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках дабрачыннага фестывалю-марафону “Крылы Анёла” ў школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна Праваслаўя “Дзесяць запаведзяў” для навучэнцаў 7 класа. У канцы гутаркі навучэнцы змаглі задаць пытанні.
згарнуцьБібліятэкар Шчурская Ірыны Канстанцінаўна правяла конкурсную праграму "Чытаем, гуляем, расцём" для вучняў пачатковых класаў. Дзеці чыталі цікавыя вершы, гумарэскі, байкі, з задавальненнем разгадвалі загадкі.
згарнуцьУ школьнай бібліятэцы прайшла экскурсія для выхаванцаў дзіцячага сада "Свет кніг". Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай і з цікавасцю разглядалі энцыклапедычныя выданні серыі "Всё про всё".
згарнуць