Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
15.02.2024 Школьнай бібліятэка ў рамках святкавання памятнай даты - Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана запрасіла на выставу "Гэта забыць нельга".
згарнуць
У школьнай бібліятэцы да 205-годдзя з дня нараджэння І.С.Тургенева аформлена кніжная паліца "Писатель оригинального таланта", якая прадставіла зборнікі выбраных твораў, вершы, апавяданні, нататкі і празаічныя накіды, нарысы і раманы І.С. Тургенева, а таксама літаратуру пра жыццё і творчасць пісьменніка.
згарнуць11.10.2023 У школьнай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава да 110-годдзя з дня нараджэння Эдзі Агняцвет "Пад сінім небасхілам". Для вучняў пачатковых класаў адбылася гутарка ля выставы. Дзеці прачыталі вершы “Ледзянцы” і “Слова пра маці”.
згарнуць16.09.2023 Да Дня народнага адзінства бібліятэка запрасіла на выставу "За адзіную Беларусь".
Літаратура, якая прадстаўлена на выставе пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Беларусі, яе асноўнымі сімваламі, славутасцямі, святамі і традыцыямі беларускага народа.
згарнуць02.09.2023 Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы для вучняў 1 -11 класаў адбылася выстава кніг "Нам кніжку падараваў Ф.Скарына"
згарнуць
01.09.2023 Да Дня ведаў у школьнай бібліятэцы арганізавана выстава " Беларусь і я - дыялог міру і стварэння".
згарнуць
Наша кніжная выстава прадстаўляе ўвазе чытачоў панараму выданняў аб жыцці і творчасці знакамітага пісьменніка. Гэта біяграфічная, крытычная літаратура і, вядома, знакамітыя кнігі Максіма Горкага, якія чытаюць і перачытваюць людзі ўсіх узростаў.
згарнуць
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў школьная бібліятэка падрыхтавала кніжную паліцу "Гэта забыць нельга".
згарнуцьДля чычачоў Морацкай СШ арганізавана выстава-агляд "Мінскай вобласці - 85". Выстава знаёміць з гісторыяй стварэння і развіцця цэнтральнага рэгіёна, яго гераічным мінулым і стабільнай сучаснасцю.
У экспазіцыі прадстаўлены 3 томы энцыклапедычнага даведніка "Минская область", якія распавядаюць аб гісторыі Мінскай вобласці. Акрамя таго, экспануюцца дакументы пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, аб барацьбе супраць нацысцкай акупацыі на тэрыторыі вобласці. На выставе таксама можна азнаёміцца з гісторыяй развіцця культуры, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і іншых сфер жыцця цэнтральнага рэгіёна.
згарнуць
У школьнай бібліятэцы распачалася выстава "2023 - Год міру і стварэння". У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ №1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У сувязі з гэтым бібліятэка Морацкай СШ падрыхтавала для сваіх чытачоў інфармацыйную выставу «2023 – Год міру і стварэння
згарнуць