Аналіз работы бібліятэкі
ДУА “Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна”
за 2022/2023 навучальны год
На працягу ўсяго навучальнага года дзейнасць бібліятэкі была накіравана на забеспячэнне вучняў і педагогаў падручнікамі і вучэбнай літаратурай, праводзілася работа па прыцягненні дзяцей да чытання праграмнай, мастацкай, навукова-папулярнай літаратуры.
У 2022/2023 навучальным годзе бібліятэка Морацкага ВПК вырашала наступныя задачы:
забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу і самаадукацыі шляхам бібліятэчнага і інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання вучняў і настаўнікаў;
садзейнічанне паспяховаму засваенню вучэбных праграм, развіццю творчага мышлення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей вучняў з выкарыстаннем бібліятэчнага рэсурсу;
аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічных работнікаў школы ў павышэнні метадычнага і педагагічнага майстэрства;
удасканаленне традыцыйных і засваенне новых бібліятэчных тэхналогій;
аказанне кансультатыўнай дапамогі вучням, настаўнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі на традыцыйных і электронных носьбітах і рэсурсах Інтэрнэту;
ажыццяўленне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання навучэнцаў, педагагічных работнікаў, у тым ліку з выкарыстаннем віртуальных інфармацыйна-бібліятэчных службаў і сэрвісаў;
выхаванне грамадзянска-патрыятычных, маральных якасцей асобы праз фарміраванне ўстойлівага светапогляду, усведамленне каштоўнасцей жыцця, любові да Радзімы.
Бібліятэчнае абслугоўванне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з “Положением о библиотеке общеобразовательной школы Республики Беларусь” и “Типовых правил пользования школьной библиотекой в Республике Беларусь”.
Школьная бібліятэка падтрымлівала і забяспечвала адукацыйныя мэты, ажыццяўляла магчымасць выкарыстоўваць інфармацыю ў залежнасці ад яе віду, фармату і носьбіту. Чытачы атрымлівалі ў часовае карыстанне друкаваныя выданні і іншыя выданні з фонду бібліятэкі, карысталіся бібліяграфічным і даведачна-інфармацыйным абслугоўваннем.
У 2022/2023 н.г. у бібліятэцы налічвалася 105 чытачоў. Зарэгістравана 1189 наведванні. Кнігавыдача склала 1364 экзэмпляраў.
На працягу года праводзілася работа па фарміраванні і арганізацыі фонду. Школьная бібліятэка папоўнілася 231 экзэмплярам кніг.
Паступіла сацыяльна значнай літаратуры - 15 кніг на суму 229,23 беларускіх рублей ( выдавецтва “Звязда” – 3 кнігі, выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”- 4 кнігі, выдавецтва "Народная асвета" - 6 кніг, выдавецтва "нацыянальны інстытут адукацыі" - 1 кніга, выдавецтва "Беларусь" - 1 кніга). Бібліятэка папоўнілася мастацкай літаратурай серыі “Школьная бібліятэка” у колькасці 131 экзэмпляр.
Згодна з планам у 2022/2023навучальным годзе праводзілася наступная работа:
праведзены маніторынг падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на 2023/2024 н.г. (чэрвень, жнівень);
зроблены аналіз забеспячэння бібліятэчнага фонду падручнікамі на 2023/2024 навучальны год (жнівень);
арганізавана выдача і прыём вучэбнай літаратуры (май, жнівень);
зроблены абмен падручнікамі паміж установамі адукацыі (чэрвень, жнівень, верасень);
складзена справаздача лішкаў падручнікаў (жнівень,верасень);
своечасова спісваліся падручнікі і аднаразовыя дапаможнікі ( на працягу года);
папаўнялася і рэдагавалася картатэка вучэбнай літаратуры ( на працягу года);
вёўся прыём і тэхнічная апрацоўка новых паступленняў, вялася арганізацыя медыятэкі, якая налічвае 39 экзэмпляраў ( на працягу года);
абнаўлялася інфармацыя на сайце бібліятэкі;
праводзілася работа з праграмным комплексам БібліёГраф ( на працягу года).
У 2022/2023 навучальным годзе ўсе вучні і выхаванцы дзіцячага сада былі забяспечаны падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі. У бібліятэчны фонд школьных падручнікаў паступіла 42 найменні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў агульнай колькасцю 218 экзэмпляраў. Было спісана 432 падручнікі і вучэбныя дапаможнікі.
Адзін раз у чвэрць праводзіліся рэйды-праверкі па захаванасці іх стану. Дадаткова разам з класнымі кіраўнікамі адзін раз у месяц правяраліся наяўнасць вокладкі, знешні выгляд, пашпарт падручнікаў. Сярод навучэнцаў I ступені навучання праводзіліся гутаркі, як беражліва ставіцца да сваіх падручнікаў, дзеці атрымалі памяткі адпаведнага зместу. Вынікі рэйдаў агучваліся, класным кіраўнікам і адказным за кнігі даваліся рэкамендацыі.
У школьнай бібліятэцы своечасова вёўся ўлік перыядычных выданняў. Рэгулярна на працягу года паступала 7 найменняў газет: “Беларусь сегодня (СБ)”, “Настаўніцкая газета”, “Да новых перамог”, “Беларускі час”, “Мінская праўда”, "Народная газета", "Сельская газета", 3 найменні часопісаў: “Образование Минщины”, “Юный спасатель”, “Зборнік нарматыўных дакументаў”. У чытальнай зале да паслуг наведвальнікаў прадстаўлены тэматычныя папкі і падшыўкі перыядычных выданняў.
Рэгулярна складаліся спісы новых паступленняў літаратуры, рабіліся агляды метадычнай літаратуры для настаўнікаў. Праводзілася інфармацыйнае забеспячэнне педсаветаў, метадычных аб’яднанняў, бацькоўскіх сходаў. Вялася даведачна-бібліяграфічная работа.
Масавая работа бібліятэкі планавалася згодна гадавога плана работы школы. З мэтай фарміравання ўстойлівага інтарэсу да чытання, жадання звароту да кнігі, цікавасці да яе ў бібліятэцы былі запланаваны і праведзены гульні, віктарыны, конкурсы, бібліятэчны квэст, два агульнашкольныя мерапрыемствы для вучняў 5-11 класаў.
Знамянальныя і памятныя даты адзначаліся стварэннем разнастайных выстаў, падборам літаратуры, даведачнага матэрыялу. Так, за год былі праведзены наступныя кніжныя выставы: "Крыніцы гістарычнай памяці", "Разам - мы Беларусь", «Мужнасць. Годнасць. Адвага», “Залатыя старонкі беларускай літаратуры", "Вучуся быць грамадзянінам", "Літаратурная спадчына Клеччыны", "Радкі памяці" ,"Максім Танк: Жыццё ў паэзіі" (да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка), І.Пташнікава (да 90-годдзя з дня нараджэння) «Вернасць зямлі бацькоў», “Рака жыцця і творчасці” (да 100-годдзя з дня нараджэння А. Васілевіч) , " В.Дуніну-Марцінкевічу-215", “Аб жыцці. Аб людзях. Аб сабе” (да 155-годдзя з дня нараджэння М.Горкага), "Дзіцячых сэрцаў уладар" (да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Маўра), "Дыхнула слова цёплай ласкай" (да 85-годдзя з дня нараджэння У.Карызны).
З мэтай фарміравання ў навучэнцаў павагі і гонару за дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь у бібліятэцы былі арганізаваны тэматычныя выставы і інфармацыйны куток “Дзяржаўны герб і флаг”.
Былі праведзены акцыі: "Кніга ў кожным доме", “Табе, настаўнік", "Кінь мышку – пачытай кніжку", “Жыві, падручнік” , "Кніжны доктар", "Найлепшы клас па захаванасці падручнікаў", розныя віктарыны і пазнавальныя праграмы.
Пад час акцыі "Падары кнігу бібліятэцы" бібліятэка папоўнілася 10 экзэмплярамі кніг.
Самымі актыўнымі чытачамі сталі Шкіндзер Дзмітрый (2 клас), Алейчык Аляксандра (6 клас), Канановіч Саламіта (5 клас), Лятчэня Владзіслаў (10 клас), Воўна Зарына (11 клас). Найлепшым класам па захаванасці падручнікаў быў вызначаны 11 клас (класны кіраўнік С.М.Гаціла).
Вялася дапамога ў арганізацыі і правядзенні:
Дня ведаў;
Дня настаўніка;
Дня Маці;
навагодніх ранішніка і вечара;
Дня абаронцаў Айчыны;
ранішнікаў, прысвечаных 8 Сакавіка;
Тыдня сям’і.
Актыў бібліятэкі прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні свят, конкурсна-забаўляльных праграм, праводзіў пошук і падбор літаратуры да агульнашкольных мерапрыемстваў.
У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год быў аб'яўлены Годам міру і стварэння. З гэтай нагоды школьная бібліятэка правяла шэраг мерапрыемстваў. Была арганізавана зменная выстава "2023 - Год міру і стварэння", выстава-прэзентацыя "Вучуся быць грамадзянінам", выстава-падарожжа "Аб жыцці. Аб людзях. Аб сабе", выстава "Радкі памяці".
Таксама ў бібліятэцы праводзілася работа па далучэнні вучняў да мастацкай і папулярнай літаратуры шляхам індывідуальных апытанняў, з якіх высвятляліся інтарэсы, захапленні, прапанавалася тая ці іншая кніга. Праводзіліся экскурсіі ў бібліятэку для выхаванцаў дзіцячага сада і вучняў першага класа "Чытаем разам", "Падарожжа ў бібліятэку".
На працягу навучальнага года актыўна прапагандаваліся кнігі чытачам. Праводзіліся індывідуальныя гутаркі аб прачытаным пры выдачы і здачы кніг. Належная ўвага надавалася тым вучням, якія патрабуюць дадатковага кантролю з боку настаўніка. З імі праводзіліся гутаркі аб карысці чытання, па магчымасці менавіта гэтыя дзеці былі задзейнічаны ў школьных масавых мерапрыемствах. З вучнямі 7-8 класаў, дзе часта назіраецца зніжэнне цікавасці да кнігі, прайшла агляд-рэклама кніг “Цікава пачытаць”.
У 2023 годзе бібліятэка ўдзельнічала ў IX Рэспубліканскім конкурсе “Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания». Работа прайшла раённы і абласны адборы.
У красавіку 2023 года прыняла ўдзел у культурна-пазнавальнай акцыі «Найди сокровище», якая была прымеркавана да 110-годдзя з дня нараджэння С.У.Міхалкова. Відэа, у якім вучаніца 6 класа Рудко Дар'я дэкламавала напамяць верш "Детский ботинок" было апублікавана ў сацыяльных сетках.
На працягу 2022/2023 навучальнага года вялася сумесная работа з педкалектывам: выдача падручнікаў класным кіраўнікам, інфармаванне пра новыя паступленні (абзоры, спіскі), падбор матэрыялаў па запытах, праверка стану падручнікаў.
Работа бібліятэкі своечасова асвятлялася праз старонку на сайце школы.
Аналізуючы работу школьнай бібліятэкі, можна зрабіць наступныя вывады:
- бібліятэка фарміруе ў чытачоў навык незалежнага карыстальніка;
- выконвае работу па прадстаўленні чытачам неабходнай інфармацыі, аказвае дапамогу настаўнікам, класным кіраўнікам у правядзенні мерапрыемстваў;
- праводзіць рэкламу кніг і неабходнасць чытання сярод навучэнцаў і павялічвае ўзровень чытацкай актыўнасці;
- ажыццяўляе ўсебаковае раскрыццё фонду бібліятэкі з выкарыстаннем розных форм індывідуальнай і масавай работы;
- садзейнічае выхаванню грамадзянска-патрыятычных, маральных якасцей асобы праз фарміраванне ўстойлівага светапогляду, усведамленне каштоўнасцей жыцця, любові да Радзімы.
Работа бібліятэкі праводзілася згодна з планам бібліятэкі і планам школы на 2022/2023 навучальны год. Асноўныя задачы, пастаўленыя на гэты год, выкананы.
Выяўлены некаторыя праблемы, над якімі неабходна працаваць у новым навучальным годзе:
- звярнуць увагу на пашырэнне выкарыстання ў рабоце новых інфармацыйных тэхналогій;
- папоўніць фонд новай мастацкай і дзіцячай літаратурай, некалькі раз у год праводзіць акцыю "Падары кнігу школе";
- працягнуць працу па захаванасці стану падручнікаў.