ТРАДЫЦЫІ НАШАЙ ШКОЛЫ
За час дзейнасці нашай установы адукацыі сфарміраваліся пэўныя каштоўнасці, склаліся традыцыі, якія паспяхова захоўваюцца і падтрымліваюцца сёння. Яны сталі прыярытэтнымі накірункамі работы Морацкай СШ, надаюць адметнасць, садзейнічаюць фарміраванню станоўчага іміджу і статусу ўстановы адукацыі.
На працягу многіх гадоў наша школа сваю выхаваўчую дзейнасць вядзе па наступных напрамках:
выхаванне каштоўнасных адносін да вучэбнай дзейнасці, ведаў;
выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да правоў, свабод і абавязкаў чалавека;
выхаванне працавітасці, творчых адносін да навучання, працы, жыцця;
выхаванне каштоўнасных адносін да здароўя і здаровага ладу жыцця;
выхаванне маральных пачуццяў і этычнай свядомасці;
выхаванне каштоўнасных адносін да прыроды, навакольнага асяроддзя;
выхаванне каштоўнасных адносін да прыгожага, фарміраванне ўяўленняў аб эстэтычных ідэалах і каштоўнасцях.
Такім чынам, у сістэме выхаваўчай работы школы ёсць важныя традыцыі, якія дапамагаюць вылучыць асноўныя этапы школьнага жыцця:
- Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да календара дзяржаўных свят, святочных дзён, святочных і памятных дат Рэспублікі Беларусь (Дзень беларускага пісьменства, Дзень пажылых людзей, Дзень настаўніка, Дзень маці, Дзень барацьбы з тытунекурэннем, Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, Дзень інвалідаў, Дзень правоў чалавека, Новы год, Дзень беларускай навукі, Дзень юнага героя-антыфашыста, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дзень абаронцы Айчыны, Міжнародны жаночы дзень, Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Сусветны дзень здароўя, Дзень Перамогі, Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, Дзень сям'і, Дзень піянерскай дружбы, Дзень абароны дзяцей, Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь).
- Правядзенне тэматычных месячнікаў, дэкад, тыдняў, прысвечаных:
Дню Маці (кастрычнік);
Месячнік ЗЛЖ і прафілактыкі шкодных залежнасцяў (лістапад);
Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў (люты);
Вахта Памяці ( верасень, май).
- Правядзенне акцый міласэрнасці "Рука дапамогі", "Ад сэрца да сэрца", "Рука ў руцэ", "Міласэрнасць - доўг моцных".