Маршруты выхаднога дня

ВЯСЁЛАЯ ПРАГУЛКА РАЗАМ “МАЙСТЭРНЯ НАРОДНЫХ УМЕЛЬЦАЎ”

разгарнуць

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

Прапануем Вам здзейсніць

ВЯСЁЛУЮ ПРАГУЛКУ РАЗАМ

па маршруце

“МАЙСТЭРНЯ НАРОДНЫХ УМЕЛЬЦАЎ”

   Рэкамендавана для дяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту

Месца знаходжання: аг. Морач,

   вул. Юбілейная, д.17-а

    тэл.: 33493

    Час працы: 9.00.- 13.00.

                         14.00. – 18.00.

                      Выхадныя: нядзеля, панядзелак                    

 

Змест маршруту:

НА ШЛЯХУ ДА МЕСЦА ПРЫЗНАЧЭННЯ растлумачце дзіцяці значэнне слова “рамяство”. Рамеснікі – людзі, якія выраблялі разнастайныя прадметы, неабходныя ў гаспадарцы.

- Раскажыце аб правілах паводзін: гучна не размаўляць, рукамі нічога не чапаць.

- Зярніце ўвагу на незвычайны ўваход, зроблены ў выгляце млына.

- КАЛІ ЎВАЙШЛІ ЎНУТР ПАМЯШКАННЯ, разгледзьце аздабленне інтэр’еру, сцен.

Не абыдзіце ўвагай кожны выраб. Адзначце хараство вышытых ручнікоў, непаўторнасць прыроды роднага краю, адлюстраванай на карцінах, прыжагосць пано, якое выканана з саломкі, а таксама рэчы, зробленыя з дрэва, лазы.

- Паназірайце за працай майстроў.  Папрасіце сваё дзіця весці сябе стрымана, каб не перашкаджаць работнікам ствараць свае шэдэўры. Калі што асабліва зацікавіла, то можна звярнуцца з пытаннем, на якое абавязкова атрымаеце змястоўны адказ.

НА ЗВАРОТНЫМ ШЛЯХУ, каб замацаваць уражанні ад убачанага, пагуляйце з дзіцем у гульню:

- Назаві прадметы, сплеценыя з саломкі:

Саламяная … (шкатулка, лялька);

Саламяны …(павук, конік, капялюш);

-        Назаві прадметы, зробленыя з дрэва:

Драўляная …(лыжка, бочка, дзежка)

Драўляны … (коўшык). І інш.

- Задайце пытанні:

Што асабліва запомнілася? Якая рэч спадабалася? З чаго яна зроблена?

 ДОМА, каб засяродзіць увагу дзіцяці на народных рамёствах, пачытайце вершы:

 

Ручнікі

 

Мама вышыла ручнік                  

 Гладдзю, васількамі.

Ну а мы з сястрой узоры

Выдумлялі самі.

— Гэта што?

Наша хата.

— Ну а гэта?

— Мама, тата,

Брацік, коцік,

Мы з сястрычкай: я

— І я.

— Уся наша сям'я.

 

     Вышывала Светка

 

Вышывала Светка

Залатую кветку.

Покуль вышывала,

Сама песню склала.

— Будзеш, мая кветка,

Хораша цвісці ты

І вясной, і ўлетку,

І ў мароз сярдзіты.

 

Саламяны павук

 

Саламяны павук, саламяны павук!    Толькі зазірне ў ваконца,

Ты чаму не ловіш мух?                      Мне ласкава ўсміхнецца —

— Я затое лаўлю сонца.                     І ў саломцы адаб'ецца.

 

 

- Арганізуйце месца для творчай дзейнасці дзіцяці: няхай намалюе, злепіць з пластыліну ці выканае аплікацыю таго, што асабліва запомнілася. Пры неабходнасці акажыце дапамогу.

 

ПАМЯТАЙЦЕ, ЧАС ПРАВЕДЗЕНЫ РАЗАМ,

ПАКІНЕ НЕЗАБЫЎНЫ АДБІТАК У ВАШЫХ СЭРЦАХ!

згарнуць