Зіма

"Будучыя абаронцы!"

24.02.2024
разгарнуць

24 лютага ва ўстанове адукацыі прайшло спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны, пад назвай "Будучыя абаронцы!".
Навучэнцы з вялікім энтузіязмам прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, якое дазволіла ім адчуць сябе сапраўднымі салдатамі.
Мерапрыемства была арганізавана ў духу патрыятычнага выхавання і складалася з розных заданняў, накіраваных на развіццё каманднага духу і фізічнай падрыхтоўкі навучэнцаў, арыентаванні на мясцовасці, аказанні першай дапамогі, збору-разбору аўтамата, стральба і многае іншае.

згарнуць

Міншчына спартыўная. Зіма

17.02.2024
разгарнуць

Міншчына спартыўная. Зіма

згарнуць

Спаборніцтвы па стрытболе

10.02.2024
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" прайшлі спаборніцтвы па стрытболе.
Гульні атрымаліся яркімі і захапляльнымі, барацьба была ўпартай. Удзельнікі прадэманстравалі спрыт і шпаркасць, цягавітасць і камандны дух

згарнуць

Спартыўныя гульні

03.02.2024
разгарнуць

3 лютага 2023 года ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма." прайшлі спартыўныя гульні. Гульні не патрабуюць вялікай колькасці часу, нейкіх незапланаваных затрат або пэўных уменняў, а ўсяго толькі крыху пазітыву, фантазіі і добрага настрою.

згарнуць

Зімовыя забавы

27.01.2024
разгарнуць

У Морацкай сярэдняй школе Клецкага раёна ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма"  навучэнцы школы вырашылі весела правесці час. На вуліцы можна прыдумаць забавы на любы густ: ляпіць снегавікоў, гуляць у снежкі, можна гуляць у салкі-даганялкі ці проста дурэць і валяцца ў снезе, не баючыся пры гэтым выпачкацца. Дзецям было вельмі цікава. Шчокі рабят зарумяніліся ад марозу, хуткасці і радасці.

згарнуць

Зімовыя забавы

20.01.2024
разгарнуць

20 студзеня 2023 года ў Морацкай сярэдняй школе ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма." прайшлі гульні на свежым паветры. Зімовыя забавы - незвычайная радасць і карысць для здароўя. Рабяты гулялі ў снежкі, даганялкі. Гэтыя гульні не патрабуюць вялікай колькасці часу, нейкіх незапланаваных выдаткаў ці пэўных уменняў, а ўсяго толькі крыху пазітыву, фантазіі і добрага настрою.

згарнуць

"Лыжня кліча!"

13.01.2024
разгарнуць

13 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" дзень прайшоў пад дэвізам "Лыжня кліча!". Рабяты атрымалі задавальненні ад самога ўдзелу ў мерапрыемстве, а таксама незабыўныя эмоцыі і ўражанні, велізарны зарад бадзёрасці і выдатны настрой. Эмоцыі былі самыя яркія!

згарнуць

"Міншчына спартыўная. Зіма"

06.01.2024
разгарнуць

6 студзеня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" навучэнцы малявалі на снезе, а таксама гулялі ў рухомыя гульні. Шмат было смеху, запалу, весялосці. Усе рабяты засталіся задаволенымі ад праведзеных мерапрыемстваў, атрымалі добры зарад бадзёрасці і выдатнага настрою. Зімовыя забавы не толькі дастаўляюць дзецям незвычайную радасць, але і прыносяць карысць для здароўя.

згарнуць

"Вясёлыя старты"

30.12.2023
разгарнуць

30 снежня ў спартыўнай зале школы для навучэнцаў 1-4 класаў адбылося спартыўнае свята "Вясёлыя старты". Удзельнічаючы ў эстафетах рабяты змаглі адчуць сябе вялікай спартыўнай адзінай сям'ёй! Свята атрымалася захапляльным і пацешным, пакінуў масу станоўчых эмоцый і ўражанняў. На спартыўнай пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць.

згарнуць

"Вясёлыя эстафеты"

23.12.2023
разгарнуць

23 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" выхаванцы 1-4 класаў з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўнай праграме "Вясёлыя эстафеты". У ходзе правядзення спартландыі, перш за ўсё, ігракі вучыліся ўзаемадзейнічаць у працэсе калектыўнай работы; усім была дадзена магчымасць раскрыць свае спартыўныя здольнасці.
Конкурсныя заданні былі пабудаваны такім чынам, каб рабяты змаглі ўдасканальваць свае рухальныя ўменні і навыкі: развіваць дробную маторыку рук, каардынацыю рухаў, спрыт, лагічнае мысленне, уменне трапляць у мэту, арыентавацца ў прасторы.
Такім чынам, разнастайныя эстафеты для дзяцей дапамагалі развіваць іх спрыт і каардынацыю рухаў, фармавалі новыя рухальныя навыкі і камунікатыўныя здольнасці, прывучалі навучэнцаў выконваць правілы і, вядома ж, даставілі задавальненне.
Падчас спаборніцтваў перамагло сяброўства.

згарнуць

"Міншчына спартыўная. Зіма"

16.12.2023
разгарнуць

16 снежня пад дэвізам спартыўна, здорава і весела прайшла субота ў Марочскай сярэдняй школе ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма".

згарнуць

"Лыжня кліча!"

09.12.2023
разгарнуць

9 снежня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" з мэтай прывіцця навучэнцам навыкаў здаровага ладу жыцця, прыцягнення да заняткаў фізічнай культурай і спортам было праведзена фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства "Лыжня кліча!" . У ходзе мерапрыемства рабяты праявілі найважнейшыя якасці: шпаркасць, каардынацыю рухаў, уменне захоўваць раўнавагу цела ў розных становішчах.

--

згарнуць

Старт акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма"

02.12.2023
разгарнуць

У Морацкай сярэдняй школе Клецкага раёна 2 снежня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" шосты школьны дзень прайшоў на свежым паветры, актыўна і весела.

згарнуць