«Чарнобыль. Захоўваючы памяць..."

25.04.2024

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных справаў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць..." ва ўстанове адукацыі прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны: "Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы для Рэспублікі Беларусь", "Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, папярэджанне", "Чарнобыль - боль маёй душы", "Дваццаць секунд, якія ўзрушылі свет», «Рэха Чарнобыля», "Боль і горыч Чарнобыльскай трагедыі".
Мэта правядзення дэкады - фарміраванне ў навучэнцаў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне іх увагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, растлумачэнні ролі дзяржавы ў вырашэнні комплекснай задачы па рэабілітацыі і адраджэнню пацярпелых тэрыторый.