Акцыя "Міншчына спартыўная. Вясна"

13.04.2024

13 красавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" прайшоў шашачны турнір.
Шашкі - гэта гульня для разумных, смелых і знаходлівых рабят. Гэты спорт развівае логіку і стратэгічнае мысленне. Гэтыя якасці вельмі спатрэбяцца нашым удзельнікам у іх далейшым жыцці.
Змагаючыся са сваімі сапернікамі ў логіцы і інтэлекце, навучэнцы паказалі, што мірнае спаборніцтва - гэта спаборніцтва ў самавалоданні, логіцы, а таксама ўменні пралічваць развіццё падзей.