Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

23.03.2024

23 сакавіка  ў рамках шостага школьнага дня прайшоў Дзень узаемадзеяння з сям'ёй.
  Для 1-4 класаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў "Мая сям'я". Для навучэнцаў 5-8 класаў прайшоў круглы стол "Шчаслівая сям'я - шчаслівыя дзеці". Сям'я - гэта самае галоўнае, што ёсць у кожнага. Яна трымаецца на ўзаемаразуменні, даверы, клопаце адзін аб адным, радасці ад сумесных дзеянняў. Для навучэнцаў 9-11 класаў быў праведзены дыспут "Аўтарытэт бацькі і маці". Рабяты вызначылі, што сям'я -гэта самае галоўнае ў жыцці чалавека.
Дзень прайшоў весела і карысна.