Адзіны ўрок "Трагедыя Хатыні"

22.03.2024

22 сакавіка... У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. Навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у адзіным уроку памяці, успаміналі аб тых трагічных падзеях, аб мільёнах загінуўшых людзей, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Званы Хатыні, іх набат - гэта памяць і перасцярога ўсяму свету: ніколі больш бяда, якая здарылася тут, не павінна паўтарыцца! Мы памятаем...