"Ганаруся табой, мая Беларусь!"

02.11.2024

2 лістапада ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у віктарыне-падарожжы "Беларусь у маім сэрцы". Мэта мерапрыемства - пашырэнне ведаў аб Беларусі. Рабяты з задавальненнем выконвалі розныя заданні, паспяхова "мінулі" усе туры віктарыны, дэманструючы свае веды і ўменні. Для навучэнцаў 5-10 класаў была праведзена гульня "Ганаруся табой, мая Беларусь!". Падчас мерапрыемства рабяты праверылі сваю эрудыцыю, даведаліся шмат цікавых фактаў пра Беларусь. У завяршэнні мерапрыемства ўсе навучэнцы наведалі ў школьным музеі экспазіцыю "Славутыя землякі".