"Дзень з прадпрыемствам"

17.10.2024

Выбар прафесіі заўсёды з'яўляецца галоўным жыццёвым прыярытэтам, які здзяйсняецца чалавекам у юным узросце. Выбіраючы прафесію, ён выбірае і лад жыцця. Навучэнцы 8-11 класаў прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствам". Рабяты бліжэй пазнаёміліся з прафесіямі сельскагаспадарчай вытворчасці, наведаўшы ААТ "Морач". Сельскай гаспадарцы патрэбны не толькі трактарысты і аператары машыннага даення, але і кваліфікаваныя эканамісты, бухгалтары, аграномы. У спецыялістаў навучэнцы цікавіліся, якія навучальныя ўстановы яны скончылі, якія патрабаванні да працы прад'яўляюцца, якія ўмовы для працы і жыцця створаны.