"Сям'я - гэта дом. Сям'я - гэта свет"

17.10.2024

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства "Сям'я - гэта дом. Сям'я - гэта свет". Мерапрыемства пачалося з разважання - што ж такое сям'я, сямейнае шчасце. Навучэнцы адказвалі на пытанні аб тым, якую сям'ю можна назваць шчаслівай і што важна для стварэння шчаслівай і дружнай сям'і. У гульнявой форме дзеці ўспомнілі прыказкі аб сям'і, адгадвалі загадкі.
Усё гэта дапамагло дзецям умацаваць сваё ўласнае разуменне сям'і і яе традыцый.