Віншаванне настаўнікаў-ветэранаў педагагічнай працы з іх прафесійным святам

05.10.2024

У нашай школе склалася добрая традыцыя - віншаваць настаўнікаў-ветэранаў педагагічнай працы з іх прафесійным святам.

Вучні, педагогі і адміністрацыя школы з цеплынёй і глыбокай павагай звярнуліся да сваіх настаўнікаў, да тых, хто некалі стаяў ля вытокаў іх адукацыйнага шляху, каб павіншаваць з Днём настаўніка!