Мітынг-рэквіем ў памяць аб спаленых жыхарах вёскі Колкі

11.09.2024

11 верасня навучэнцы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў памяць аб спаленых жыхарах вёскі Колкі. Удзельнікі мітынгу-рэквіема нібыта пражылі той чорны для вёскі і яе жыхароў дзень. Вершы, прачытаныя навучэнцамі, гучалі асабліва пранікліва і закранулі душу кожнага.
У завяршэнне мерапрыемства Канявега Ганна Мікалаеўна заклікала моладзь памятаць, якім коштам заваявана шчасце, і быць удзячнымі тым, хто падарыў нам мір.
Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.