Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў!

02.09.2024

2 верасня ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў!!!
У гэты асаблівы дзень навучэнцы і настаўнікі сабраліся разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Свята прайшло ў прыязнай і ўрачыстай абстаноўцы.
Сёння 6 першакласнікаў упершыню пераступілі парог нашай школы як яе паўнапраўныя гаспадары - вучні.
Дырэктар школы Аляксандр Іванавіч Чыркун і госці павіншавалі ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года.
Няхай новы навучальны год стане для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!