Восень

Вас выклікае спартландыя

12.10.2024
разгарнуць

12.10.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" весела і шумна прайшла спартландыя. Зборныя каманды школы спаборнічалі ў спрыце, трапнасці і шпаркасці. Для рабят былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя спаборніцтвы. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

згарнуць

"Бяспечнае кола"

28.09.2024
разгарнуць

28 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" з мэтай далучэння навучэнцаў да здаровага і актыўнага ладу жыцця прайшлі спаборніцтвы "Бяспечнае кола"

згарнуць

Турнір па шашках

21.09.2024
разгарнуць

21 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшоў турнір па шашках. Гульня ў шашкі - гэта адначасова і спорт, і вольны час, і творчасць.
Мэтай турніру з'яўлялася выяўленне лепшых навучэнцаў, якія ўмеюць гуляць у шашкі, прывіццё цікавасці да гэтай займальнай гульні.

згарнуць

Агульнашкольны лёгкаатлетычны крос

14.09.2024
разгарнуць

14 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная . Восень" прайшоў агульнашкольны лёгкаатлетычны крос.
Прырода дала спартсменам усе ўмовы для дасягнення высокіх вынікаў, новых рэкордаў, атрымання зараду бадзёрасці і добрай порцыі здароўя.

згарнуць