Спартыўна-забаўляльная праграма "У пошуках здароўя"

13.04.2024

13 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшла спартыўна-забаўляльная праграма "У пошуках здароўя", у якой прынялі ўдзел 1-4 класы.
Каманды паказалі свой спрыт і кемлівасць праходзячы паласу перашкод, шпаркасць і згуртаванасць у конкурсе "Карыснае, шкоднае", адгадалі ўсе загадкі, а таксама адказалі правільна на ўсе пытанні пра рэжым дня, правільнае харчаванне, здаровы лад жыцця.
Усе рабяты атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву на ўвесь дзень!