Прафарыентацыйная акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

16.02.2024

16 лютага навучэнцы 8-11 класаў у рамках правядзення прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствам" наведалі машынна-трактарны парк ААТ "Морач". Рабяты ўбачылі новыя сучасныя трактары, камбайны і іншую сельскагаспадарчую тэхніку, на якіх працуюць іх бацькі, дзядулі, браты; пазнаёміліся з прафесіямі трактарыста-машыніста, вадзіцеля, механіка, інжынера; атрымалі адказы на ўсе пытанні.