"У свеце спорту"

10.02.2024

Ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня для 1-4 класаў прайшла віктарына. Мерапрыемства пачалося з невялікай гутаркі з дзецьмі аб здароўі, аб карысных і шкодных звычках, аб важнасці захавання рэжыму дня. Працягнулася мерапрыемства інтэлектуальнай віктарынай падчас якой рабяты замацавалі свае веды аб рэжыме дня, актыўным адпачынку, асабістай гігіене і фізічным развіцці, пастараліся даць вызначэнне здароўю і здароваму ладу жыцця.
Для  5-9 класах была праведзена віктарына "У свеце спорту". Мэтай гэтай віктарыны было жаданне далучыць вучняў да вучэбна-пазнавальнай і спартыўнай дзейнасці, садзейнічаць развіццю ў школьнікаў цікавасці да спорту. Рабятам былі прапанаваны пытанні, адказваючы на якія яны пабывалі ў самых розных напрамках у свеце спорту.