"Сябруем з законам"

07.02.2024

У рамках правядзення  прафілактычнай акцыі "Сябруем з законам" у школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства "Свет права" для навучэнцаў 1-4 класаў. Падчас мерапрыемства рабяты абмеркавалі такія паняцці, як "правы" і "абавязкі", азнаёміліся з асноўнымі правамі - правам на жыццё і імя, на бясплатную адукацыю, на медыцынскую дапамогу і іншыя. У ходзе абмеркавання, навучэнцы прыйшлі да высновы, што кожнае права нясе з сабой пэўныя абавязкі.