СУСТРЭЧА ШКОЛЬНЫХ СЯБРОЎ

03.02.2024

3 лютага ў нашай школе адбылася сустрэча выпускнікоў школы. Вечар сустрэчы - гэта добрая традыцыя, якая існуе ўжо доўгія гады. Вось і сёлета школа сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў. Усіх іх аб'ядноўвала адно - гэта любоў да сваёй роднай школы. Актавая зала  свяцілася ад усмешак і добрых слоў, сяброўскіх поціскаў рукі і радасных успамінаў.
Гучнымі апладысментамі ўдзельнікі мерапрыемства сустракалі кожны нумар мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны ў іх гонар. Школа па праве ганарыцца сваімі выпускнікамі. Вечар прайшоў у цёплай і сяброўскай абстаноўцы. Да новых сустрэч, дарагія выпускнікі!