"Сям'я-галоўнае багацце чалавека"

25.11.2023

У шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс малюнкаў "Мая сям'я". Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе і намалявалі сваіх бацькоў. Перамаглі малюнкі Васільевай Паліны (3 клас) і Будчана Кірыла (2 клас). Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшла гадзіна зносін "Сям'я-галоўнае багацце чалавека". Падчас мерапрыемства навучэнцы выказвалі сваё меркаванне аб значнасці сям'і, расказалі аб традыцыях і сямейных захапленнях у сваіх сем'ях. Прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, узгадалі прыказкі аб сям'і, тлумачылі іх значэнне. У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што сям'я - гэта дом, дзе цёпла і ўтульна, дзе цябе любяць і чакаюць.