"ШАГ" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй»

23.11.2023

23 лістапада 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Марацкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для навучэнцаў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй» (пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі).
Госцем мерапрыемства быў галоўны аграном ААТ "Лазовічы" Кісель У.У., паспяховы працаўнік сельскай гаспадаркі, які ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" і ордэнам Пашаны. Навучэнцы мелі магчымасць задаць пытанні Уладзіміру Уладзіміравічу і абмеркаваць праблемы, якія іх хвалююць.
У гутарцы з рабятамі госць адзначыў, што галоўныя перамогі і дасягненні чакаюць іх наперадзе, а рэалізаваць свае мары можна дзякуючы настойлівасці і мэтанакіраванасці. У завяршэнні сустрэчы ён пажадаў навучэнцам памятаць і шанаваць тое, што зрабілі для іх папярэднія пакаленні, быць удзячнымі дзецьмі сваіх бацькоў і сваёй Радзімы.