Круглы стол "У пошуках будучай прафесіі"

18.11.2023

18 лістапада ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 5-11 класаў быў арганізаваны круглы стол "У пошуках будучай прафесіі".
Рабяты ў займальнай форме даведаліся аб фактарах, якія ўплываюць на выбар прафесіі, знаёміліся з тыпалогіяй і рознымі характарыстыкамі прафесій, атрымалі некаторыя парады і рэкамендацыі па дадзенай тэме. Вельмі актыўна і весела прайшло віртуальнае падарожжа ў свет прафесій для вучняў 1-4 класаў. Дзеці пашыралі свае веды аб свеце прафесій, атрымлівалі новую інфармацыю аб якасцях, уласцівых людзям тых ці іншых прафесій. У цікавых гульнях навучэнцы даведваліся шмат цікавага аб розных прафесіях, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Рабяты пачатковай школы расказалі аб прафесіях сваіх бацькоў. Было горача, весяла, інфарматыўна, пазнавальна.