Раённы суботнік

11.11.2023

У рамках правядзення раённага суботніка 11 лістапада навучэнцы, педагогі і тэхнічны персанал школы працавалі над акультурваннем прышкольнай тэрыторыі. Была зроблена вялікая работа па ўборцы апалай лістоты, былі прыведзены ў належны парадак кветкавыя клумбы і прыбрана ўсё смецце са школьнага ўчастка.
Прыемна бачыць вынік сваёй працы, кожны ўнёс у гэтую справу часцінку сваёй цеплыні. Чыстая, дагледжаная тэрыторыя школы радуе вока ўсіх навакольных. Падчас такіх суботнікаў у школьнікаў фарміруецца ўменне працаваць у калектыве, адказнае стаўленне да навакольнага нас асяроддзя.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у восеньскім суботніку!