Віктарына «Урокі Мыйдадыра»

11.11.2023

У рамках шостага школьнага дня ў Морацкай сярэдняй школе для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена віктарына «Урокі Мыйдадыра». Мэтай дадзенага мерапрыемства было фарміраванне ў дзяцей захавання правіл гігіены. Рабяты прынялі ўдзел, у разгадванні загадак, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства садзейнічала падахвочванню навучэнцаў выконваць правілы гігіены і весці здаровы лад жыцця.