Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна"

09.11.2023

З 8 па 11 лістапада 2023 г. праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" пад дэвізам "Уключай энергаэфектыўнасць!". Яна прымеркавана да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада. Мэта акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым. Морацкая сярэдняя школа далучылася да акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна".