Экскурсія ў "Морацкі раённы цэнтр рамёстваў"

04.11.2023

Падчас восеньскіх канікулаў навучэнцы Морацкай сярэдняй школы Клецкага раёна наведалі дзяржаўную ўстанову культуры "Морацкі раённы цэнтр рамёстваў". Падчас экскурсіі ў рабят была магчымасць пазнаёміцца з народнымі промысламі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах. Тым самым навучэнцы сутыкнуліся з самабытнай народнай творчасцю, якая напаўняе разуменнем таго, што мы знаходзімся ў непарыўным ланцугу падзей у патоку гісторыі свайго народа.