Пазнавальная віктарына "Прыметы восені"

03.11.2023

3 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшла пазнавальная віктарына "Прыметы восені" для вучняў пачатковых класаў.
Рабятам трэба было адгадаць загадкі аб прыкметах восені, даведацца, якія змены адбываюцца ў прыродзе з надыходам восені. Навучэнцы расказвалі аб дарах прыроды - аб гародніне і садавіне, адгадвалі рэбусы і галаваломкі, даведваліся, з якіх дрэў апалі лісце.
Усе ўдзельнікі віктарыны паказалі добрыя веды восеньскіх прымет, успомнілі прыказкі і прымаўкі. Усе рабяты атрымалі шмат уражанняў і станоўчых эмоцый, а галоўнае, правялі час весела і з карысцю.