Тэматычны педсавет “Культура здароўя як фактар фарміравання здароўезберагальнага асяроддзя ўстановы адукацыі”

30.10.2023

На канікулах ва ўстанове адукацыі прайшоў тэматычны педсавет “Культура здароўя як фактар фарміравання здароўезберагальнага асяроддзя ўстановы адукацыі”. Педагогі дзяліліся вопытам работы па захаванні і паляпшэнні бяспечнай здароўезберагальнай і здароўефарміруючай прасторы, як дапамагчы навучэнцам развіць шырокі круг здольнасцей і ведаў па здароваму ладу жыцця. Усе разам знаходзілі рашэнне, як аб’яднаць усе намаганні, каб работа ў дадзеным накірунку забяспечыла фарміраванне здаровага жыццёвага стылю, актыўнай жыццёвай пазіцыі і ўстойлівай матывацыі на здароўе ў працаўнікоў установы, вучняў і іх бацькоў.