ШАГ- "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў"

26.10.2023

26 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "ШАГ" на тэму: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў", на якім ішла размова аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям'і і сямейнага выхавання.
На першым этапе актуалізацыі ведаў аб ролі сям'і ў жыцці чалавека, грамадства і дзяржавы была праведзена інтэрактыўная віктарына "Мы даведаемся", якая дала магчымасць навучэнцам актыўна праявіць сябе.
Кісель В. В. і Кісель Т. М былі запрошанымі гасцямі на мерапрыемстве. Пры размове з Уладзімірам Уладзіміравічам і Таццянай Мікалаеўнай было адзначана, што не толькі высокія ўзнагароды, званні і пасады сведчаць аб тым, што ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны дастойны высокай ацэнкі, але і штодзённая, карпатлівая, добрасумленная праца, клопат аб сваёй сям'і, актыўная. грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць маральным ідэалам.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў грамадзянскасці, фарміраванню сямейных каштоўнасцей, уяўленняў аб значнасці сям'і ў жыцці грамадства.