"Бяспечныя канікулы"

25.10.2023

25 кастрычніка перад навучэнцамі ўстановы адукацыі выступіў начальнік ІСН Клецкага РАУС Я.М.Гвозд у рамках акцыі "Бяспечныя канікулы". Яўген Міхайлавіч расказаў навучэнцам аб асноўных правілах бяспечных паводзін на канікулах. А таксама пра тое, як правільна перамяшчацца ў цёмны час сутак, азнаёміў з правіламі паводзін у грамадскіх месцах, і з адказнасцю бацькоў за правапарушэнні непаўналетніх. Пасля выступлення рабяты замацавалі свае веды, адказваючы на пытанні. Яны паказалі высокі ўзровень ведаў, гутарка апынулася пазнавальнай і пазітыўнай.
У завяршэнні мерапрыемства Яўген Міхайлавіч пажадаў навучэнцам бяспечных і плённых канікулаў, напоўненых новымі ведамі і ўражаннямі.