Гутарка «Каштоўнасці сям'і»

20.10.2023

20 кастрычніка ў рамках «Тыдня бацькоўскай любові» протаіерэй Мікалай Буцько, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга аг. Морач правёў гутарку з навучэнцамі старэйшых класаў на тэму «Каштоўнасці сям'і», падчас якой расказаў пра хрысціянскае стаўленне да сям'і. А таксама расказаў рабятам пра святых Пятра і Фяўронію. На жыццёвым прыкладзе гэтых угоднікаў айцец Мікалай расказаў вучням аб хрысціянскай любові, подзвігу сямейнага жыцця і вернасці. Гутарка атрымалася вельмі жывой і актыўнай, навучэнцы з цікавасцю слухалі, задавалі шмат пытанняў.