Спартыўнае свята "Дружныя. Смелыя. Вясёлыя"

21.10.2023

У рамках Тыдня бацькоўскай любові, з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама ўмацавання сямейных адносін праз сумесныя спартыўныя мерапрыемствы ва ўстанове адукацыі прайшло спартыўнае свята "Дружныя. Смелыя. Вясёлыя".
На свяце памераліся сіламі каманды тат і мам. Камандам было прапанавана спаборнічаць у 10 конкурсах. Свята паказала шматлікія таленты і здольнасці ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Скончылася мерапрыемства для ўсіх каманд радасна: прайграўшых не было, кожны атрымаў маленькую перамогу.
На працягу ўсяго свята ў спартзале панавала атмасфера радасці і весялосці.
Спартыўнае свята атрымалася на славу! Гэта было сапраўды сямейнае мерапрыемства!