Экскурсія ў музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы

17.10.2023

17 кастрычніка для вучняў Морацкай сярэдняй школы была арганізавана экскурсія ў музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы. Музей, размешчаны ў старажытным цагляным будынку, быў адкрыты ў 2001 годзе. Тут можна ўбачыць гісторыю з'яўлення і развіцця пажарнай справы, першую пажаратушыльную тэхніку, рэдкія фатаграфіі, архіўныя дакументы. Падчас экскурсій рабятам расказалі дзіўныя факты з гісторыі пажарнай справы, паказалі экспазіцыі.