Святочны канцэрт "Мая мама лепшая на свеце"

14.10.2023

14 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў святочны канцэрт "Мая мама лепшая на свеце", прысвечаны Дню маці. Актавая зала школы была поўная гасцей, сярод іх - мамы, бабулі, вучні, настаўнікі. Вядучыя, навучэнцы 11 класа, прывіталі ўсіх гасцей і павіншавалі са святам. Ім удалося стварыць у зале атмасферу дабра і добрага настрою. Госці з захапленнем назіралі за выступленнямі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся.