Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны"

06.10.2023

6 кастрычніка 2023 года адбылася прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны". У ходзе якой навучэнцам расказалі аб спецыяльнасцях вышэйшай навучальнай установы, магчымасцях працаўладкавання выпускнікоў, прывялі прыклады вядомых выпускнікоў акадэміі. Рабяты паглядзелі відэаролік аб акадэміі, даведаліся пра жыццё студэнтаў.
Таксама прадстаўнікі ААТ "Морач" расказалі дзецям аб перавагах навучання па мэтавым накіраванні.