"ШАГ" - "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў»

28.09.2023

28 верасня 2023 года прайшоў "ШАГ" – "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў». Навучэнцы актыўна ўключыліся ў цікавую, інфармацыйна насычаную размову аб найбольш папулярных у нашай краіне відах спорту, аб беларускіх спартсменах, якія праславілі Рэспубліку Беларусь сваімі дасягненнямі. У рамках праекта ШАГ навучэнцы сустрэліся з чэмпіёнкай Беларусі па трыятлоне 1993-1995 гг. Ганчаровай Н. І. Падчас гутаркі з рабятамі Наталля Іванаўна расказала аб сваіх спартовых дасягненнях і аб сваім шляху да дасягнення тытула чэмпіёна. Пасля чаго адказала на ўсе пытанні навучэнцаў. Было вельмі цікава!!!