"Мая сям'я ў будні і святы"

23.09.2023

23 верасня ў Морацкай сярэдняй школе  ў рамках шостага школьнага дня навучэнцы 1-4 класаў удзельнічалі ў стварэнні калажу "Мая сям'я ў будні і святы". У рамках мерапрыемства рабяты дзяліліся традыцыямі сваіх сем'яў. Сумесна стваралі калаж, выбіраючы найболей важныя традыцыі для сваёй сям'і, малявалі малюнкі. Гэтае мерапрыемства нагадала навучэнцам, што, дзякуючы сямейным традыцыям, сям'я становіцца не толькі больш дружнай, але і больш шчаслівай.