Рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі дзеці"

13.09.2023

13 верасня інспектар Клецкага РАНС Бурдзейка І.С. правяла з навучэнцамі 1-4 класаў гутарку ў рамках рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі дзеці", мэтай якой з'яўлялася праверка ведаў дзяцей па пажарнай бяспецы, папярэджанне пажараў дома ад дзіцячых гульняў і свавольстваў з агнём, адпачынку ў парках, лясах. Пагаварылі аб тым, якія правілы бяспекі трэба выконваць, каб прадухіліць узнікненне пажару, і як трэба сябе паводзіць у выпадку пажару. Рабятам таксама нагадалі нумары экстранных службаў.
У завяршэнні гутаркі навучэнцы задалі пытанні, якія іх цікавілі, і атрымалі на іх адказы.